РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень абаронцаў Айчыны

23.02.2021

Дзень абаронцаў Айчыны

      Гэты святочны дзень асаблівы ў нашай гісторыі. Сёння мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці беларускім воінам – тым, хто заўсёды аберагаў і працягвае аберагаць нашу Радзіму. Мы ўдзячны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў, тым, хто сёння стаіць на варце краіны.

    Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх мужных, цвёрдых духам людзей. Любы беларус, які знаходзіцца на баявым пасту або займаецца мірнай справай, – перш-наперш абаронца сваёй Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у павелічэнне багацця і славы нашай краіны.

     Ва ўстанове адукацыі Ганцавіцкая сярэдняя школа імя Антона Пятровіча Брынскага прайшлі шматлікія мерапрыемствы прысвечаныя гэтаму мужнаму святу. Так настаўнікі пачатковых класаў правялі цікавыя эстафеты "Я будучы абаронца Беларусі!", па завяршэнні прайшла цэрэмонія ўзнагароджвання вучняў па выніках удзелу ў сэлфі-флешмобе "Сямейныя забавы выхаднога дня (з інфармацыяй можна падзнаёміцца ў артыкуле "Шосты школьны дзень у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт""): 

    Бібліятэкар, Вераніка Васільеўна, для вучняў 3-5 класаў правяла майстар-клас па вырабу невялікіх падарункаў для сваіх татуль і дзядуль. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел. Ім настолькі спадабалася, што нават звярнулі да Веранікі Васільеўны для каб, яна дапамагла падрыхтаваць святочныя вершы для бацькоў. Будзем спадзявацца, што таты і дзядулі адзначаць старанні сваіх маленькіх умельцаў:

Супрун С.В.,

настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by