РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Шосты школьны дзень у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"

21.02.2021

Шосты школьны дзень у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"

     Педагагічны калектыў нашай ўстановы адукацыі працягвае рэалізацыю мерапрыемтсваў у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт". Так у шосты школьны дзень 20 лютага прайшло шмат разнастайных і цікавых мерапрыемстваў. Пра ўсё папарадку...

    Набліжаецца свята, якое прысвечана моцнай палове чалавецтва - Дзень абаронца Айчыны, якое святкуецца 23 лютага. Менавіта таму галоўным мерапрыемствам школьнай суботы стала спартыўнае свята "Да абароны Айчыны, гатоў!". У спартыўных эстафетах прынялі удзел вучні 2-9 класаў разам з бацькамі - менавіта школьная субота дазваляе дзецям і дарослым разам і з карысцю праводзіць вольны час. Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя падрыхтавалі цікавыя эстафеты, падчас якіх удзельнікі спаборніцтва змаглі праявіць спрытнасць, хуткасць... Падчас перапынку паміж эстафетамі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, Вера Епіфанаўна і дзяўчаты з 7 класа, правялі майстар-клас для прысутных па гімнастыцы. Асноўнай мэтай майстар-класа было паказаць дзецям і бацькам агульныя аздрараўленчыя практыкаванні, якія накіраваны на падрыманне фізічнай формы, павышэнне імунітэту:

Спартыўныя эстафеты:

Майстар-клас па гімнастыцы:


       Вельмі цікавую акцыю правялі настаўнікі пачатковых класаў. Для тых хто не змог прысутнічаць на спартыўным свяце на працягу суботы і нядзелі прайшоў сэлфі-флешмоб "Сямейныя забавы выхаднога дня". Дзеці з задавальненнем падзяліліся фотаздымкамі аб тым, як яны праводзяць вольны час дома з бацькамі:

    Пасля спаборніцтваў рабяты знайшлі сабе вельмі цікавыя і разнастайныя заняткі. Так на занятку аб'яднання "Чароўны куфэрак", дзеці разам з Муца Аленай Леанідаўнай, заняліся вырабам віншавальнай паштоўкі да свята Дня абаронца Айчыны для татуль і дзядуль:

     Члены моладзевага грамадскага аб'ядання "Пунцовы ветразь", разам з педагогам-арганізатарам Мелехавец Алёнай Пятроўнай, накіраваля да кармушак каб папоўніць запасы праыізіі для малодшых сяброў - птушак. Дзеці вельмі адказна адносяцца да дапамогі малодшым сябрам, часта іх можна сустрэць з хлебам, семкамі, зернем каля кармушак з самай раніцы. Вось і ў шосты дзень акцябраты і піянеры не прамінулі магчымасці падкарміць птушак:

     І па зявяршэнні суботняга дня дзеці, бацькі і настаўнікі не прамінулі магчымасці пракаціцца на санках з горачкі:

Супрун С.В.,

настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by