РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб метадычным савеце дзяржаўнай установы адукацыі «Ганцавіцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Антона Пятровіча Брынскага»

1.Агульныя палажэнні.

1.1. Метадычны савет ствараецца ў мэтах каардынацыі дзейнасці ўсіх структурных падраздзяленняў метадычнай службы школы, а таксама ўдасканалення адукацыйнага працэсу ў школе.

1.2. Метадычны савет з'яўляецца калектыўным грамадскім органам, структурным падраздзяленнем педагагічнага савета.

1.3. Метадычны савет з'яўляецца кансультатыўным і кантралюючым органам.

2. Мэта і задачы метадычнага савета.

2.1. Мэтай дзейнасці метадычнага савета з'яўляецца арганізацыя і каардынацыя метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, метадычнай вучобы педагагічных кадраў.

2.2. Задачы дзейнасці метадычнага савета:

2.2.1. Дыягностыка стану метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу і метадычнай работы ў школе.

2.2.2. Распрацоўка новых метадычных тэхналогій арганізацыі адукацыйнага працэсу.

2.2.3. Стварэнне і арганізацыя работы творчых груп і метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў.

3. Змест дзейнасці метадычнага савета.

3.1. Фармулёўка мэтаў і задач метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу і метадычнай вучобы педагагічных кадраў.

3.2. Вызначэнне зместу, форм і метадаў павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў.

3.3. Ажыццяўленне планавання, арганізацыі і рэгулявання метадычнай вучобы педагагічных кадраў, аналіз і ацэнка яе вынікаў.

3.4. Рашэнне педагагічных праблем, звязаных з метадычным забеспячэннем адукацыйнага працэсу і метадычнай вучобы педагагічных кадраў.

3.5. Распрацоўка сістэмы мер па вывучэнні педагагічнай практыкі, абагульненню і распаўсюджванню педагагічнага вопыту.

4. Склад метадычнага савета і арганізацыя працы.

4.1. У склад метадычнага савета ўваходзяць кіраўнікі школьных вучэбна-метадычных аб'яднанняў і творчых груп, вопытныя настаўнікі школы, дырэктар школы і намеснік дырэктара па вучэбнай-выхаваўчай рабоце.

4.2. Склад метадычнага савета зацвярджаецца дырэктарам школы.

4.3. Кіруе работай метадычнага савета, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, які з'яўляецца старшынёй метадычнага савета школы.

4.4. Для забеспячэння работы метадычнага савета абіраецца сакратар.

4.5. Работа метадычнага савета ажыццяўляецца на аснове гадавога плана работы школы.

4.6. План метадычнага савета складаецца старшынёй і зацвярджаецца дырэктарам школы.

4.7. Перыядычнасць пасяджэнняў метадычнага савета не радзей аднаго разу ў чвэрць. У выпадку неабходнасці могуць склікацца пазачарговыя пасяджэння савета.

4.8. Старшыня метадычнага савета ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў і інфармуе аб яго выніках членаў савета.

4.9. Члены метадычнага савета маюць права ўносіць на разгляд пытанні ў межах іх кампетэнцыі.

5. Дакументацыя.

5.1. Работа метадычнага савета афармляецца дакументальна ў форме:

- аналіз працы за папярэдні навучальны год;

- плана работы на навучальны год;

- пратаколаў пасяджэнняў савета;

                 

ПАЛАЖЭННЕ

аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні

дзяржаўнай установы адукацыі

«Ганцавіцкая сярэдняя школа

імя Героя Савецкага Саюза Антона Пятровіча Брынскага»

1.Агульныя палажэнні.

Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў-прадметнікаў з’яўляецца важным структурным падраздзяленнем навукова-метадычнай службы школы.

Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанневядзе метадычную работу па прадмету, арганізуе пазакласную дзейнасць вучняў.

Работа школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання будуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі стратэгічных дакументаў установы адукацыі і з дадзеным палажэннем. У сваёй рабоце школьныя вучэбна-метадычныя аб’яднанні справаздачны педагагічнаму савету.

2. Змест дзейнасці школьнага вучэбна-метадычнае аб’яднанне

Праводзіць праблемны аналіз вынікаў адукацыйнага працэсу;

Уносіць прапановы па арганізацыі і зместу атэстацыі педагогаў;

Уносіць прапановы па арганізацыі і зместу даследаванняў, арыентыраваных на паляпшэнне засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі;

Прымае рашэнне аб падрыхтоўцы метадычных рэкамендацый у дапамогу настаўнікам, арганізуе іх распрацоўку і асваенне;

Распрацоўвае метадычныя рэкамендацыі для вучняў і іх бацькоў у мэтах найлепшага засваення адпаведных прадметаў і курсаў, павышэння культуры вучэбнай працы, выканання рэжыму працы і адпачынку;

Арганізуе вучобу метадычных семінараў для пачынаючых, малавопытных настаўнікаў.

3. Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанне мае права:

Уносіць прапановы па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі;

Звяртацца за кансультацыямі па праблеме навучання і вучэбнай дзейнасці вучняў да намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце;

Ставіць пытанне аб заахвочванні сваіх членаў за поспехі ў рабоце;

Уносіць свае прапановы па правядзенню атэстацыі настаўнікаў;

Ставіць пытанне аб публікацыі матэрыялаў па перадавому вопыту, накопленаму ў рамках школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання;

Рэкамендаваць сваім удзельнікам розныя формы павышэння кваліфікацыі за межамі школы;

Удасканальваць вучэбна-матэрыяльную базу (лабараторныя, кабінеты, праграмнае забеспечанне);

Арганізаоўваць работу настаўнікаў з маладымі спецыялістамі і малавопытнымі настаўнікамі.

4. Кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання

выконвае наступныя асабовыя абавязкі:

Стварае і вядзе банк даных настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання па ўстаноўленай форме, вызначае іх патрабаванні ў павышэнні педагагічнага майстэрства і адрасы педагагічнага вопыту;

Наведвае ўрокі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяць настаўнікі-прадметнікі, аналізуе і даводзіць вынікі да ведама членаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання;

Адсочвае своечасовую падрыхтоўку і правядзенне школьнага тура прадметных алімпіяд, конкурсаў, інтэлектуальнага марафона настаўнікамі школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, абагульняе і аналізуе вынікі і прадстаўляе іх намесніку дырэктара;

Абагульняе інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы па пытаннях дзейнасці школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання і 1 раз у год рыхтуе абагульнены аналітычны матэрыял і прадстаўляе намесніку дырэктара на вучэбна-выхаваўчай рабоце;

Забяспечвае метадычную дапамогу настаўнікам школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання ў асваенні інавацыйных праграм і тэхналогій, авалоданні методыкай падрыхтоўкі і правядзення агульнашкольных мерапрыемстваў (алімпіяды, конкурсы і г. д.), арганізуе асветніцкую работу для настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, кансультуе іх па пытаннях арганізацыі вучэбна-метадычнай работы;

Забяспечвае своечасовасць павышэння прафесійнага майстэрства і кваліфікацыі настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, арганізуе правядзенне навучальных заняткаў для маладых спецыялістаў;

Арганізуе метадычную дапамогу настаўнікам у рабоце з рознымі групамі вучняў;

Удзельнічае у рабоце сходаў і праверак з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і інфармуе аб выніках дзейнасці настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання;

Кіруе работай настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання па развіццю і ўдасканаленню вучэбна-матэрыяльнай базы;

Аказвае дапамогу намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў падборы матэрыялу і прапагандзе прафесійнага вопыту настаўнікаў школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання.

5. Дакументацыя.

5.1. Работа вучэбна-метадычнага аб'яднання афармляецца дакументальна ў форме:

- аналіз працы за папярэдні навучальны год;

- плана работы на навучальны год;

- пратаколаў пасяджэнняў вучэбна-метадычнага аб'яднання.

Мэты і задачы на 2022/2023 н.г.

Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

Задачы:

1. Арганізацыя планамернай работы педагагічнага калектыву па павышэнню якасці адукацыі вучняў, папярэджанні непаспяховасці.

2. Укараненне ў практыку работы педагогаў школы найбольш эфектыўных тэхналогій выкладання прадметаў, развіваць сістэму забеспячэння якасці адукацыі і адукацыйных паслуг.

3.Удасканальваць ўзровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

4. Фарміраванне ў школьным калектыве дзяцей і дарослых маральнай і прававой культуры, паважлівага стаўлення да правоў адзін аднаго.

5. Работа па фарміраванні ў навучэнцаў усіх узростаў разумення значнасці здароўя для ўласнага самасцвярджэння.

6. Умацаванне матэрыяльна - тэхнічнай базы школы ў адпаведнасці з патрабаваннямі. (Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу праз актывізацыю працы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці).

Структурная мадэль метадычнай работы

ДУА «Ганцавіцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза

Антона Пятровіча Брынскага

Дакументацыя ШВМА

  1. Загадаб адкрыцці ШВМАі назначэнні на пасадукіраўніка ШВМА
  2. Аналіз работы за папярэднінавучальны год
  3. План работы ШВМА на бягучы навучальны год
  4. Банк дадзеных аб настаўніках  ШВМА: колькасныіякасны склад (узрост, адукацыя, спецыяльнасць, выкладываемы прадмет, агульны стаж, педагагічны стаж, кваліыікацыйная катэгорыя, узнагароды, дасягненні)
  5. Звесткі аб тэмах па самаадукацыі
  6. Пратаколы пасяджэнняў ШВМА

Педагагічныя саветы

Жнівень

Педсавет № 1

1. Аналіз работы ўстановы за 2021/2022 навучальны год і вызначэнне мэты і задач на новы 2022/2023 навучальны год.

2. Зацвярджэнне плана работы на 2022/2023 навучальны год

3. Нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгулююць арганізацыю адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах.

4. Зацвярджэнне педагагічнай нагрузкі на 2022/2023 навучальны год.

5. Вынікі цэнтралізаванага тэставання. Размеркаванне выпускнікоў па каналах навучання.

6. Забяспечанасцт вучняў падручнікамі.

7. Зацвярджэнне праграм аб’яднанняў дадатковай адукацыі.

 

8. Зацвярджэнне рэжымаў работы ўстановы адукацыі, груп падоўжанага дня, аб’яднанняў дадатковай адукацыі.

9. Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны (Дырэктыва № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Заяц А.В., дырэктар школы

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

 

Заяц А.В., дырэктар школы

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Карпеня В.В., бібліятэкар

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Заяц А.В., дырэктар школы

 

Заяц А.В., дырэктар школы

Студзень

Педсавет № 2

Тэма: “Фарміраванне і развіцце станоўчай матывацыі як неабходная ўмова павышэння якасці адукацыі”.

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

 

Сакавік

Педсавет № 3

Тэма: “Сістэма работы педагагічнага калектыву школы па фарміраванні здароўезберагальнага асяроддзя”

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Май

Педсавет № 4.

1.Аб допуску да экзаменаў вучняў 9 і 11 класаў

2. Аб пераводзе вучняў 1-8 класаў.

3. Арганізацыя летняй працоўнай практыкі і летняга аздараўлення школьнікаў.

 

класныя кіраўнікі 9,11 класаў

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Заяц А.В., дырэктар школы

Чэрвень

Педсаветы № 5

1. Аб завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі

2. Аб выдачы дакументаў аб адукацыі.

3. Аб папярэднім размеркаванні педагагічнай нагрузкі.

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР старшыня экзам. камісій

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Заяц А.В., дырэктар школы

РАБОТА З ПЕДАГАГІЧНЫМІ КАДРАМІ

ВЕРАСЕНЬ

1. Арганізацыя дзяжурства настаўнікаў у школе.

2. Арганізацыя работы настаўнікаў па самаадукацыі.

  1. Арганізацыйны сход для педагогаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і НПК

4. Кансультацыі з кіраўнікамі аб'яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый па вядзенні школьнай дакументацыі і складання графіка работы.

5. Карэкціроўка плана атэстацыі настаўнікаў з улікам змяненняў кадравага складу ў новым навучальным годзе і нарматыўных дакументаў па атэстацыі.

1 тыдзень

1-4 тыдні

1тыдзень

 

1тыдзень

 

 

3тыдзень

 

Высоцкая Ж.І., нам. дырэктара па ВВР; Высоцкая Ж.І., нам. дырэктара па ВВР

Высоцкая Ж.І., нам. дырэктара па ВВР;

Высоцкая Ж.І., нам. дырэктара па ВВР;

Высоцкая Ж.І., нам. дырэктара па ВВР;

КАСТРЫЧНІК

1. Гутарка з класнымі кіраўнікамі аб занятасці вучняў, якія знаходзяцца на ўсіх відах уліку, у гуртках, секцыях у канікулярны час.

2. Арганізацыйнае пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

3. Наведванне ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў (тыдзень прадметаў гуманітарнага цыкла).

4. Арганізацыя ўдзелу навучэнцаў І ступені навучання ў даследчай дзейнасці.

2 тыдзень

 

 

1тыдзень

1тыдзень

 

1-2 тыдні

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР Адміністрацыя, настаўнікі

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

ЛІСТАПАД

1. Наведванне ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў у настаўнікаў, якія атэстуюцца з мэтай вызначэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, аказання метадычнай дапамогі пры ацэньванні ведаў вучняў.

2. Арганізацыя ўдзелу навучэнцаў ў прадметных алімпіядах

3. Тыдзень прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла.

4. Сацыяльныя прычыны парушэння гукамаўлення.

1-2 тыдні

 

4 тыдзень

1-4 тыдні

 

Адміністрацыя, старшыня і члены атэстацыйнай камісіі

Адміністрацыя

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Ёх Н.М., настаўнік-дэфектолаг

СНЕЖАНЬ

1. Вызначэнне напрамкаў даследчай   дзейнасці навучэнцаў.

2. Падрыхтоўка да публікацыі ў СМІ лепшых матэрыялаў з вопыту работы настаўнікаў.

4 тыдзень

 

Адміністрацыя

Высоцкая Ж.І., нам. дырэктара па ВВР

СТУДЗЕНЬ

1. Складанне графіка адпускоў работнікаў школы на 2023 год.

2. Работа метадычных фарміраванняў. Маніторынг якасці ведаў вучняў па выніках першага паўгоддзя 2022/2023 навучальнага года.

да 5 студзеня

2-3 тыдні

Адміністрацыя, старшыня прафкама

Кіраўнікі МФ,

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

ЛЮТЫ

1. Тыдзень МФ настаўнікаў пачатковых класаў.

2. Пасяджэнне Метадычнага савета.

 

3. Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

4. Выкананне правіл бяспекі ў кабінетах фізікі, інфарматыкі, хіміі, працоўнага навучання, майстэрні, спартыўнай зале.

5. Складанне плана падрыхтоўкі і правядзення экзаменаў.

6 . Арганізацыя ўдзелу навучэнцаў І ступені навучання ў прадметных алімпіядах

7. Гульнявыя прыемы для карэкцыі пісьмовай мовы ў пачатковых класах.

1 тыдзень

4 тыдзень

 

люты

2-3тыдні

3 тыдзень

1-4 тыдні

2 тыдзень

3-4тыдні

Кіраўнік МФ

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР, кіраўнікі МФ

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Адміністрацыя

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Ёх Н.М., настаўнік-дэфектолаг

САКАВІК

1. Эфектыўнасць работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў. Мэта: вызначыць эфектыўнасць работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў.

2. Наведванне ўрокаў класных і інфармацыйных гадзін (дэката педагагічнага майстэрства).

3. Эфектыўнасць сістэмы работы дадатковай адукацыі ва ўстанове.

сакавік

 

1-3 тыдні

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

 

Адміністрацыя

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

КРАСАВІК

1.Тыдзень класнага кіраўніка.

2. Наведванне ўрокаў з мэтай вывучэння індывідуальнай работы настаўнікаў па ліквідацыі прабелаў у ведах са слабапаспяваючымі навучэнцамі.

3. Выстава метадычных матэрыялаў па тэмах самаадукацыі.

1 тыдзень

1-3 тыдні

 

4 тыдзень

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Адміністрацыя

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

МАЙ

1.Зацвярджэнне экзаменацыйных матэрыялаў.

2. Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

3. Падрыхтоўка да публікацыі ў СМІ лепшых матэрыялаў з вопыту работы настаўнікаў

4. Папярэджанне парушэнняў пісьмовай мовы ў вучняў пачатковых класах.

2 тыдзень

4 тыдзень

2 тыдзень

1-4 тыдні

Заяц А.В., дырэктар школы

старшыня ат. камісіі

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Ёх Н.М., настаўнік-дэфектолаг

ЧЭРВЕНЬ

1. Аналіз выхаваўчай работы, вызначэнне ўзроўня выхаванасці школьнікаў.

  1. Маніторынг удзелу вучняў у паходах і экскурсіях.

3. Аналіз выніковай атэстацыі.

4. Аналіз работы ўстановы за 2022/2023 навучальны год і планаванне на 2023/2024 навучальны год.

1 тыдзень

2 тыдзень

2 тыдзень

2 тыдзень

 

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Высоцкая Ж.І.,нам. дырэктара па ВВР

Адміністрацыя, СППС

 

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by