Шосты школьны дзень у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"
26.09.2023
Шосты школьны дзень
у межах праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"
23 верасня 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы па рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт".
Даволі цікава правялі гэты дзень вучні 4 класса разам з класным кіраўніком Жыбурт Вольгай Пятроўнай. Дружны класны калектыў прыняў удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве пад агульнай назвай "Прафесіі ў маёй сям'і", пад час якога здзейснілі экскурсію на метэастанцыю, якая размешчана ў г.Ганцавічы. Вучні пазнаёміліся з прафесіяй метэаролага і асаблівасцямі кліматычных вымярэнняў.
Больш фотазымкаў шукай у нашым Instagram
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Фота з архіва 4 класа