Дзень роднай мовы ў лагеры "Алімп"
26.06.2023
Дзень роднай мовы ў лагеры "Алімп"
Для падрастаючага пакалення важна не толькі быць актыўным і спартыўным, але і не забываць, што ўсе мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Менавіта для таго, каб помніць сваю родную мову, узбагачаць свой слоўнікавы запас беларускімі прыгожымі словамі ў аздараўленчым спартыўным лагеры "Алімп" прайшлі мерапрыемствы ў межах Дня роднай мовы.
Карпеня Вераніка Васільеўна, бібліятэкар і выхавацель аздараўленчага лагера, правяла біт-турнір "Беларусазнаўцы". У час выканання заданняў дзеці даведаліся пра значэнне слоў, якія мы ўжываем у сваім жыцці не так часта, або навогуле амаль знікаюць з сучаснай беларускай мовы. На хуткасць пералічвалі словы па рознай тэматыцы: школа, лагер, бібліятэка, Ганцавічы, Брэсцкая вобласць і Рэспубліка Беларусь.
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Карпеня В.В., бібліятэкар