Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2023
Міжнародны дзень роднай мовы
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа
і ўмець дасканала валодаць ёю
(Я.Колас)
Родная мова… Шмат хто лічыць, што ведаць родную мову - гэта вялікае шчасце. Родная мова дае чалавеку пачуццё ўпэўненасці ў сабе, пачуццё гонару за дасягненні ў вобласці духоўнай культуры свайго народа, якія ён можа спазнаць з дапамогай беларускай мовы. Усё гэта вельмі важна для чалавека.
У межах Міжнароднага дня роднай мовы вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у раённай акцыі - напісанне дыктанта на беларускай мове. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі вучні пісалі пад анлайн-дыктоўку Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда.
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі