РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

1 Сентября - День знаний

1.9.2015

Прывітанне, школа!!!

Лета скончылася, і вось ужо паклікаў да сябе першы школьны званок.

1 верасня - свята першага званка, свята белых банцікаў і новых партфеляў!

Усе дарогі сёння вядуць да школы. Прыгожыя школьнікі горда праходзяць па вуліцах у чаканні новых вучэбных дзён, хатніх заданняў і дзясятак ў дзённіках.

Наша школа сустрэла пачатак новага навучальнага года– Дзень ведаў – узнёсла і ўрачыста. Усе вучні сустрэліся на лінейцы. З задавальненнем паслухалі віншаванні гасцей свята і дырэктара школы Караленка Аксаны Леанідаўны. Парадаваліся поспехам настаўніка фізічнай культуры  Муха Мікалая Мікалаевіча, які быў узнагародзжаны ганаровай граматай аддзела адукацыі райвыканкама.

Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі – шасцігодкамі. У гэтым навучальным годзе ў нашай школе 16 першакласнікаў разам з першай настаўніцай Зялёнка Вольгай Паўлаўнай пачнуць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў.

Школа - гэта цэлае жыццё, яркае і цікавае. Даўно стала добрай традыцыяй пачынаць 1 верасня з урока, які дае ўстаноўку на ўвесь навучальны год. Сёлета ва ўсіх школах краіны, у тым ліку і ў нашай, быў праведзены першы ўрок на тэму: “На цябе, наша моладзь, надзея!”.

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж і жадаем  больш выдатных адзнак у дзённіку і менш складаных заданняў. Хай вучоба даецца лёгка, урокі будуць кароткімі і цікавымі, а перапынкі будуць вясёлымі.

Жадаем, каб новы школьны год прынёс шмат дзіўных адкрыццяў і верных сяброў. Не бойцеся цяжкасцей, верце ў сябе, імкніся да ведаў - і ў вас усё атрымаецца!

фотарэпартаж

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by