Творчая майстэрня "Любай матулі прысвячаецца..."
13.10.2022
Творчая майстэрня
"Любай матулі прысвячаецца..."
На пярэдадні светлага свята Дня маці, настаўнікі і вучні актыўна ўключыліся ў творчыя справы. Так акцябраты піянерскай дружыны "Пунцовы ветразь" разам з бібліятэкарам Карпеня Веранікай Васільеўнай правялі творчы занятак па вырабу віншавальнай паштоўкі для любай матулі. Паштоўкі стануць асаблівым падарункам для матуль - дзеці, сярод слова "МАМА", захавалі цёплыя словы для любых і родных матуль.
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Карпеня В.В., бібліятэкар