Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
15.09.2022
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
15 верасня 2022 года прайшоў першы ў навучальным годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Члены грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" для вучняў малодшых класаў правялі інфармацыйныя гутаркі "Увага, дзеці на дарозе!". Тымураўцы напомнілі вучням правілы бяспечных паводзін на дарозе, чыгунцы і пра неабходнасць у цёмны час сутак абазначыць сябе флікерам. Асаблівую ўвагу члены грамадскага аб'яднання надалі правілам кіравання веласіпедам, які з'яўляецца адным з самых папулярных сродкаў каб дабрацца да школы. А пасля ўрокаў правялі майстар-клас "Простыя правілы для веласіпедзістаў".
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Мелехавец А.П., педагог-арганізатар