РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

6 дзень. Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

04.09.2022

Шосты школьны дзень
Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

       Першы шосты школьны дзень новага навучальнага года быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню моладзі. Прайшоў дзень даволі насычана і прадуктыўна.
        Вучні 8 і 9 класаў прынялі удзел у адкрытым дыялоге "У гістарычнай памяці моц народа". Ганаровым госцем стала Занька Ала Васільеўна, дырэктар ГУК "Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў", якая захапляецца вывучэннем гісторыі нашай Малой Радзімы.
     Ала Васільеўна расказала вучням пра дзейнасць Антона Пятровіча Брынскага, імя якога носіць наша ўстанова адукацыі. Але асаблівую ўвагу надала лёсу жыхароў Ганцавіцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны: "Звязуючым звяном паміж Антонам Пятровічам і жыхарамі нашага раёна стаў Мікалай Акімавіч Велька, які на той момант быў старшынёй Ганцавіцкага сельскага камітэта, а пражываў разам з сям'ёй на хутары непадалёку ад вёскі Боркі. Мікалай Акімавіч ведаў, што немцы не аставяць яго ў жывых, таму вырашыў самастойна весці барацьбу з захопнікамі і пайшоў у партызаны... Нягледзячы на вялікую падтрымку аднавяскоўцаў цяжкі лёс быў у жонкі Ірыны, дзяцей Вольгі і Аляксея Велька - немцы жорстка абышліся з імі і ў выніку ўся сям'я была растраляна..." - аб гэтым і многім іншым распавяла Ала Васільеўна. Вучні слухалі ганаровага госця з  захапленнем і пытанні гучалі толькі падчас інтэрактыўнай часткі сустрэчы. Даведаліся вучні і пра цяжкі лёс яўрэяў, якія пражывалі на тэрыторыі нашага раёна. На месцы масавай гібелі яўрэяў усталяваны помнік. Як адзначыла Ала Васільеўна: "Помніць і не даць паўтарыцца гэтай жудаснай старонцы нашай гісторыі  - гэта самае малае, што мы можам зрабіць, можа зрабіць кожны беларус, каб захаваць мір і спакой на нашых землях".
       Не меньш пазнавальным і актыўным стаў мультымедыйны занятак "Золотая звезда № 3349", які прайшоў для вучняў 5 класа. Чэрнік Ігар Міхайлавіч, класны кіраўнік і настаўнік гісторыі, распавядаў пра гіраічныя старонкі біяграфіі Антона Пятровіча Брынскага. Пасля прагляду дакументальнага фільма "Золотая звезда № 3349" адбыўся актыўны дыялог паміж настаўнікам і вучнямі. Даволі цікавым для дзяцей было пытанне ад Ігара Міхайлавіча: "А вы хацелі бы атрымаць такую ж узнагароду?"... І якое ж было здзіўленне вучняў, калі настаўнік адказаў, што ён не хацеў бы атрымаць такую ўзнагароду: "Успомніце мой расказ пра Антона Пятровіча і за што ён атрымаў сваі ўзнагароды... А цяпер, яшчэ раз адкажыце на маё пытанне...". У выніку ўдзельнікі мультымедыйнага ўроку прыйшлі да высновы, што лепей жыць у мірны час і атрымоўваць узнагароды за дасягненні ў вучобе, спорце, конкурсах...

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Мелехавец А.П., педагог-арганізатар



 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by