РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Святочная лінейка "Апошні званок"

30.05.2022

Святочная лінейка "Апошні званок"

Сёння ў дарослае жыццё вы адчыніце дзверы
Перад вамі на выбар любыя шляхі.
Паспрабуйце стаць лепш, разумней, дабрэй.
Паспрабуйце сябе ў гэтым жыцці знайсці!
Паспрабуйце не падаць і не мыляцца,
Паспрабуйце свой правільны шлях адшукаць,
Калі раптам спатыкнуліся, умейце падняцца,
Каб у жыцці дастойнае месца заняць!

       30 мая прагучаў апошні школьны званок для 5 выпускнікоў нашай школы і доўгачаканы званок на летнія канікулы для астатніх вучняў. 
       У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі, якія заўсёды застаюцца ў памяці. Такой падзеяй, безумоўна, з’яўляецца і свята развітання са школай – месцам сяброўства, першага кахання і натхнення. Свята апошняга званка асабліва тым, што ў Год гістарычнай памяці наша школа адпраўляе ў дарослае жыццё сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак, адначасова такіх дарослых і такіх маленькіх. Сярод вучняў 11 класа ёсць пераможцы і прызёры шматлікіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.
           У свяце апошняга званка прынялі ўдзел ганаровыя госці: Занька Аляксандр Ануфрыевіч, першы сакратак раённага камітэту ГА "БРСМ", Муха Святлана Мікалаеўна, старшыня Любаўшаскага сельскага выканаўчага камітэта і Занька Валянціна Васільеўна, дырэктар ГУК "Дом народнай творчасці". Лепшыя вучні былі былі ўзнагароджаны граматамі, а бацькі - падзячнымі лістамі.

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі






 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by