РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Святочная лінейка "Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь"

07.05.2022

Святочная лінейка

"Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь"

БЕЛАРУСЬ МАЯ –  МУДРАЯ, СВЕТЛАЯ,
КРАЙ БЛАКІТНЫХ АЗЁР І ЛЯСОЎ.
ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ З ДАБРЫНЁЮ – ПРЫВЕТНАЯ
І САРДЭЧНАЯ ДЛЯ СЯБРОЎ...
БЕЛАРУСЬ МАЯ – ГОНАР І ГОДНАСЦЬ,
ДЛЯ БРАТЭРСТВА ШЫРОКІ ПРАСЦЯГ,
УШАНОЎВАЕМ ГОРДА СЯГОННЯ
МЫ СІМВОЛІКУ - ГЕРБ НАШ І СЦЯГ!

   У кожнай дзяржавы ёсць сваі галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. 
       Беларускія сімвалы з’яўляюцца прадметам гордасці і здабытку цэлай нацыі. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала, сёння наша краіна мае свой непаўторны “твар” у сусветнай суполцы. Шанаваць і паважаць свой герб і сцяг — абавязак і справа гонару кожнага з нас. 
     Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Год гістарычнай памяці быў адзначаны і тым, што ўсе вучні і настаўнікі нашай школы прынялі удзел у патрыятычнай акцыі "Спаём гімн разам". Потым прайшла святочная лінейка прысвечаная галоўнаму святу рэспублікі. Маладыя грамадзяне нашай школы з гонарам і павагай адносяцца да галоўных сімвалаў нашай краіны, якія адлюстроўваюць развіццё беларускага народа ад самых старажытных часоў і да нашых дзён. Падчас святочнай лінейкі лепшым вучныя школы, якія з'яляюцца пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, дырэктарам школы Зайцам Аляксандрам Валер'евічам былі ўручаны граматы і дыпломы.     
         Моладзь - гэта наша надзея. Маладой Беларусі неабходны такія ініцыятыўныя, творчыя і талантлівыя грамадзяне. Менавіта ім будаваць будучыню нашай краіны!

  Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці суправаджаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс!

  

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі






 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by