Дзень прафарыентацыі ў шосты школьны дзень
01.03.2022
Дзень прафарыентацыі ў шосты школьны дзень
26 лютага 2022 года ў межах шостага школьнага дня і Дня прафарыентацыі класны кіраўнік 7 класа Зялёнка Наталля Уладзіміраўна з вучнямі правяла мультымедыйны занятак "Прафесіі маіх бацькоў". Наталля Уладзіміраўна спачатку прадэманстраравала вучэбны відэаролік "Прафесіі і іх значэнне", пасля чаго ўдзельнікі сабралі інтэрактыўнае дрэва "Прафесіі маіх бацькоў". Кожны з вучняў расказаў кім працуюць яго бацькі і чаму выбралі менавіта дадзенае месца работы, якое значэнне для Ганцавіцкага раёна і Беларусі мае прафесія мамы і таты. Па завяршэнні мерапрыемтсва ўсе ўдзельнікі разважалі над пытаннем "Кім я хачу стаць і чаму?". Як адзначыў класны кіраўнік Наталля Уладзіміраўна: "Спадзяюся, што пасля сённяшняга занятку маі вучні сур'ёзна аднясуцца да пытання выбару будучай прафесіі і пачнуць старанна вучыцца каб у будучым стаць лепшымі спецыялістамі і рэалізаваць сваі магчымасці".
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Фота з архіва 7 класа