РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Адзіны дзень прафарыентацыі ў межах шостага школьнага дня

24.01.2022

Адзіны дзень прафарыентацыі
ў межах шостага школьнага дня

   22 студзеня 2022 года ў межах мерапрыемстваў шостага школьнага дня ў школе прайшоў Адзіны дзень прафарыентацыі. Дзень быў разнастайны і насычаны! Так нашы самыя маленькія вучні - першакласнікі, разам з класным кіраўніком Нарывончык Галінай Сяргееўнай , прынялі ўдзел у гульнявай праграме "Калі  вырасту я стану...". Дружная сямейка вучняў падзялілася на 2 каманды "Сонейка" і "Хмарка", назва якіх поўнасцю адпавядала надвор'ю суботняга дня. Мерапрыемства было падзелена на пяць інфармацыйных блокаў "Усе прафесіі патрэбны, усе прафесіі вельмі важныя", конкурс "Каму што патрэбна?", "Здагадайся якая прафесія?", "Гэта прафесія..." і "Будзь уважлівы!".
         Разнастайны стаў дзень і для членаў пярвічных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў школы. Акцябраты прынялі ўдзел у мастацкім занятку, які завяршыўся арганізацыяй выставы "Прафесіі маіх бацькоў". Члены прэс-цэнтра і тымураўскага атрадаў піянерскай дружыны "Пунцовы ветразь" ГА "БРПА" здейснілі экскурсію ў ГУК "Дом народнай творчасці" в.Ганцавічы, падчас якой даведаліся пра гістарычныя ваенныя падзеі на тэрыторыі ганцаўшчыны, подзвіг аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. А вось члены валанцёрскага атраду "Добрае сэрца" ГА "БРСМ" прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай аперацыі "Снег" у межах акцыі "Мы выбіраем дапамогу састарэлым людзям".  

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Фота: з архіва школы








 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by