Карысныя канікулы: плавальны ўсенавуч
03.11.2021
Карысныя канікулы: плавальны ўсенавуч
У межах восеньскіх каніул і прафілактычнай акцыі "Карысныя канікулы" для вучняў 2-7 класаў 3 лістапада 2021 года быў арганізаваны плавальны ўсенавуч.
Нягледзячы на дожджык на вокнамі дзеці ранкам на канікулах з задавальненнем спяшаліся ў школу. А прычына таму доўгачаканая паедзка ў г.Лунінец для наведвання басейна. Пад кіраўніцтвам нашых настаўнікаў і трэнераў спартыўна-плавальнага комплексу вучні ўдасканальвалі сваі навыкі ў плаванні. А для чатырох рабят гэты дзень стаў асаблівым, а ўсё таму, што яны ўпершыню трапілі ў басейн і навучыліся плаваць! Вось такі КАРЫСНЫ дзень!!
Супрун С.В., куратар праекта "Здаровая школа"
Фотаздымкі: Мелехавец А.П., педагог-арганізатар