Вучнёўскія лінейкі "Бяспечныя канікулы"
29.10.2021
Вучнёўскія лінейкі "Бяспечныя канікулы"
Напярэдадні восеньскіх канікулаў для вучняў 1-5 і 6-11 класаў прайшлі вучэбныя лінейкі. Падчас мерапрыемстваў дзецям нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у час восеньскіх канікулаў. У першую чаргу звярнулі ўвагу на бяспечныя паводзіны на дарозе і чыгунцы, у цёмны час сутак і пажарную бяспеку. Вучні даведаліся аб мерапрыемствах, якія запланаваны на перыяд канікулаў.
Акрамя таго, куратар сацыяльна-педагагічнага праекта па экалагічнаму выхаванню дзяцей "ЮнЭка.by" Супрун Святлана Валер'еўна і дырэктар установы адукацыі Заяц Аляксандр Валер'евіч, падвялі вынікі агульнашкольнага экалагічнага конкурса па збору другаснай сыравіны. У час акцыі вучні, бацькі і настаўнікі сабралі больш чым 300 кг макулатуры.
Супрун С.В., куратар сацыяльна-педагагічнага праекта "ЮнЭка.by"