РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень здароўя. Моладзь за актыўнасць!

09.10.2021

Дзень здароўя. Моладзь за актыўнасць!

     Здаровы лад жыцця з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць сярод моладзі. Вельмі важна, каб сярод вялікай колькасці інфармацыі, якая паступае са сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнет, вучні змаглі выбраць правільную і карысную інфармацыю і не пашкодзіць свайму здароўю. Менавіта таму традыцыйна ў другую суботу месяца ў ДУА "Ганцавіцкая сярэдняя школа імя А.П.Брынскага" прайшлі мерапрыемтсвы ў межах Дня здароўя.

        Так класны кіраўнік 7 класа Зялёнка Наталля Уладзіміраўна разам з вучнямі правяла мультымедыйны ўрок "Наш шлях у будучыню - здаровы лад жыцця". Удзельнікі мерапрыемтсва асаблівую ўвагу надалі пытанню правільнага і рацыянальнага  харчавання, якое з'яўляецца асновай для фарміравання арганізма дзяцей. У гэты ж час педагог сацыяльны Кішко Людміла Якаўлеўна для вучняў 9 класа правяла занятак па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця "Праблемы тытунекурэння, наркаманіі, таксікаманіі, алкагалізма і шляхі іх  прафілактыкі".

          Але ж асноўнай праблемай сучаснай моладзі з'яўляецца такая з'ява як гіпадынамія, якая звязана з тым, што дзеці часта знаходзяцца ў статычным стане. Падчас падрыхтоўкі дамашніх заданняў па вучэбным прадметам, гульні за камп'ютарам, мабільным тэлефонам вучні знаходзяцца ў статычным стане, што дрэнна адлюстроўваецца на іх паставе і мышачнай сістэме. Менавіта таму настаўнікі фізічнай культуры і здароўя праводзяць разнастайныя спартыўныя мерапрыествы. Так у шосты школьны дзень 9 кастрычніка настаўнікі правялі турнір па міні-футболе "За адзіную Беларусь!"

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі
Фота: удзельнікаў мерапрыемстваў

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by