РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Першы ўрок “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”

01.09.2021

Першы ўрок “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”

      Новы навучальны год распачаў першы ўрок, які па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прайшоў па тэме "Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны".

     Тэма "адзінства" як ніколі з'яўляецца актуальнай – пачынаючы з 17 верасня 2021 года ўся краіна будзе адзначаць свята – Дзень народнага адзінства. Як адзначыў Сяргей Вітальевіч Сарокаў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, падчас наведвання ўрока ў 8 класе, свята адзінства народаў вельмі важная гістарычная падзея для беларусаў. Менавіта 17 верасня 1939 года адбылося аб'яднанне заходняй і ўсходняй Беларусі і з гэтага моманту пачалася новая эра станаўлення маладой і незалежнай Беларусі.

        Акрамя таго класныя кіраўнікі на ўсіх першых уроках звярнулі асаблівую ўвагу рабят на тое, што падчас Вялікай Айчыннай вайны ўвесь савецкі народ з'яднаўся і здзейсніў сапраўдны подзвіг – адстаяў незалежнасць і светлую будучыню сваіх нашчадкаў. І сучаснаму пакаленню  вельмі важна зразумець якой цаной далася нашым продкам перамога і менавіта ў  руках моладзі будучыня нашай краіны.

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by