РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Свята першага званка

01.09.2021

Свята першага званка

    Сёння, 1 верасня 2021 года, уся наша краіна адзначае свята першага званка, Дзень ведаў! Вераснёўская лінейка асабліва тым, што ў Год яднання народаў, да нашай школьнй сям’і далучыліся чатыры першакласніка, якія ў першыню пераступілі парог утульнай школы . Яшчэ зусім маленькія і нясмелыя рабяты са шчаслівымымі ўсмешкамі ўжо гатовы да новых адкрыццяў і ведаў са свёй настаўніцай Нарывончык Галінай Сяргееўнай. 

      Яшчэ адной асаблівасцю лінейкі стала тое, што ў 2021/2022 навучальным годзе нашу школу ўзначаліў новы дырэктар - Заяц Аляксандр Валер'евіч. Пад час прывітальнага слова Аляксандр Валер'евіч павіншаваў усіх удзельнікаў урачыстасці са святам, выказаў словы падзякі Караленка Аксане Леанідаўне, якая перадала новаму кіраўніку добразычлівы і дружны калектыў.

   А нашы вучні адзінаццатага класа прыгожыя і прыветлівыя прыйшлі на сваю апошнюю вераснёўскую лінейку. На правах старэйшых таварышаў вучні выпускнога класа прывіталі першакласнікаў, а таксама выказалі словы ўдзячнасці настаўнікам, якія суправаджалі іх на працягу лесвіц школьных класаў.

Паважаныя настаўнікі, вучні і бацькі, з Днём ведаў!

З новым навучальным годам!

   Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by