РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Бацькоўскі ўніверсітэт. Дзень сям'і

17.05.2021

Бацькоўскі ўніверсітэт. Дзень сям'і

Дружная, шчаслівая сям'я - моцная квітнеючая дзяржава! 

     Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захоўніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям'я - крыніца кахання, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца кожнае цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

        Менавіта гэтаму значнаму святу - Дню сям'і - былі прысвечаны мерапрыемствы шостага школьнага дня 15 мая 2021 года ў нашай ўстанове адукацыі. Так класны кіраўнік 3 класа Клявец Алена Дзям'янаўна разам з вучнямі і бацькамі адправіліся ў аднадзённы турыстычны паход. Але гэта быў не проста паход для адпачынку. Дружны класны калектыў заняўся добрымі справамі. Удзельнікі паходу агарадзілі мурашнік, які знаходзіцца на тэрыторыі ўрочышча Горкі, пасля заняліся зборам мусару. Экалагічнае выхаванне - вельмі важны аспект для развіцця будучага грамадства, а калі настаўнікі і бацькі сваім прыкладам паказваюць, што родную прыроду неабходна берагчы, шанаваць і захоўваць, то ў нашай Беларусі ёсць усе магчымасці захаваць сваю ўнакальнасць і непаўторнасць. 

         А вось вучні іншых класаў пагрузіліся ў гісторыю беларускай лялькі. Рабяты разам з настаўнікамі і бацькамі адправіліся ў цікавую вандроўку да Дома рамёстваў г.Ганцавічы. Падчас наведвання выставы дырэктар дома рамёстваў Занька Ала Васільеўна распавяла гасцям пра гісторыю ўзнікнення лялькі, пра ляльку-абярэг, асаблівасці традыцыйнага беларускага адзення. Асаблівым раздзелам экскурсіі стаў расказ пра беларускі рушнік, як непаўторную крыніцу гісторыі беларускай сям'і. Рушнік - гэта маленькая гісторыя кожнай сям'і. Першы рушнік вышываўся да вяселля - момант стварэння новай маладой сям'і, другі - для ікон, трэці - пры нараджэнні дзіцяці... І так да кожнай падзеі і кожны рушнік мае свой непаўторны ўзор. Дзеці, бацькі і настаўнікі з захапленнем слухалі Алу Васільеўну і ўспаміналі, што ў кожнага дома ёсць сваі рушнікі падобныя і непадобныя да тых, што ёсць на выставе. Цікавым для вучняў стаў майстар-клас па беларускаму ткацтву і вырабу нацыянальнай беларускай лялькі.

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by