Дзень сям'і "Рамонак шчасця"
15.05.2021
Дзень сям'і "Рамонак шчасця"
З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям'я - крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Дабрабыт сям'і - вось мерка развіцця і прагрэсу краіны. Асноўным прызначэннем сям'і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна, каб сям'я была трывалай. У сям'і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопаце. Праз сям'ю ад аднаго пакалення да іншага перадаюцца мудрасць і веды.
15 мая ў рэспубліцы святкуецца Дзень сям'і. З нагодай свята ў нашай школе бібліятэкар Карпеня Вераніка Васільеўна правяла майстар-клас "Рамонак шчаця" для вучняў пачатковых класаў. У час мерапрыемства дзеці выканалі аплікацыю рамонка, а ў завяршэнні - вучні напісалі цёплыя словы сваім матулям і татам.
Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі