РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Святочная лінейка "Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь"

07.05.2021

Святочная лінейка

"Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь"

Беларусь мая –  мудрая, светлая,

Край блакітных азёр і лясоў.

Для людзей з дабрынёю – прыветная

І сардэчная для сяброў...

Беларусь мая – гонар і годнасць,

Для братэрства шырокі прасцяг,

Ушаноўваем горда сягоння

Мы сімволіку - герб наш і сцяг!

   У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

      Беларускія сімвалы з’яўляюцца прадметам гордасці і здабытку цэлай нацыі. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала, сёння наша краіна мае свой непаўторны “твар” у сусветнай суполцы. Шанаваць і паважаць свой герб і сцяг — абавязак і справа гонару кожнага з нас. 

      У нашай ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы прысвечаныя святкаванню галоўнага свята рэспублікі. 7 мая прайшла святочная лінейка прысечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Маладыя грамадзяне нашай школы з гонарам і павагай адносяцца да галоўных сімвалаў нашай краіны, сякія адлюстроўваюць развіццё беларускага народа ад самых старажытных часоў і да нашых дзён. Падчас святочнай лінейкі лепшым вучныя школы, якія з'яляюцца пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, дырэктарам школы Караленка Аксанай Леанідаўнаў былі ўручаны граматы і дыпломы:

    Мауліс Паліна, вучаніца 9 класа, прызёр абласнога этапу экалагічнага конкурса "Хто, калі не мы?" у намінацыі "Сцяжынкамі Бацькаўшчыны"

     Антановіч Ганна, вучаніца 9 класа, прызёр абласного і рэспубліканскага этапаў конкурса юных журналістаў "Ты ў эфіры!" у намінацыі "Мастацкі фотаздымак"

    Кладзько Алеся, вучаніца 6 класа, пераможца раённага, абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурса творчых работ "Мая сям'я, мой дом - мая Радзіма" ў намінацыі "Сям'я - адзінства думак і спраў"

      Моладзь - гэта наша надзея, маладой Беларусі неабходны такія ініцыятыўныя, творчыя і талантлівыя грамадзяне. Менавіта ім будаваць будучыню нашай краіны!

  Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці суправаджаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс!

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by