РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Вусны часопіс "Галоўныя сімвалы маёй краіны"

04.05.2021

Вусны часопіс "Галоўныя сімвалы маёй краіны"

      Мая краіна, мая Бацькаўшчына – усяго чатыры словы, але ж, якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Мы можам знаходзіцца ў любой з краін свету, але ў нашым сэрдцы заўсёды будзе жыць Беларусь.
    Рэспубліка Беларусь – незалежная, сувярэнная дзяржава. Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўныя сімвалы прысутнічаюць на працягу ўсяго жыцця. З'яўляючыся на свет, маленькі чалавек атрымлівае свой першы ў жыцці дакумент  пасведчанне аб нараджэнні, заверанае пячаткай з гербам, а затым – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пад дзяржаўным сцягам прысягаюць Радзіме і Прэзідэнт, і малады салдат. Аб гэтым, а таксама аб значэнні галоўных сімвалаў Беларусі разважалі вучні пачатковых класаў падчас пазакласнага мерапрыемтсва прысвечанага Гербу і Сцягу Беларусі. Не абмінулі настаўнікі і дзеці тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Светлае мірнае неба, чыстае шчаслівае дзяцінства – гэта самы дарагі падарунак нашых дзядоў і бабуль. Менавіта дзякуючы ім наша Радзіма, наша Беларусь квітнее с кожным годам. І над бяскайнімі палямі, блакітнымі азёрамі горда лунае сцяг Беларусі, горда ўзняты герб краіны!
Клявец А.Д., Нарывончык Г.С.,
настаўнікі пачатковых класаў
    

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by