РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Тыдзень кнігі ў школе

06.04.2021

Тыдзень кнігі ў школе

      Пачынаючы з першага вучэбнага дня 4 чвэрці ва ўстанове адукацыі "Ганцавіцкая СШ імя А.П.Брынскага" праходзяць мерапрыемствы Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

    Вельмі цікавым і захапляльным стала мерапрыемства, якое прайшло ў 4 класе. Дзеці разам з бібліятэкарам Веранікай Васільеўнай разгледзелі цікавыя факты з жыцця Г.Х. Андэрсана, гісторыю напісання казкі "Дзюймовачка". А каб праверыць уважлівасць вучняў бібліятэкар арганізаваў інтэрактыўную крыжаванку. Але самым цікавым для дзяцей стаў майстар-клас па вырабу лэпбука.

    Самыя маленькія вучні, першакласнікі, таксама накіраваліся ў краіну казак, вершаў, аповедаў.... Нашы маленькія жыўчыкі з захапленнем заняліся вырабам закладак для любімых кніжак і кніжак, якія будуць чытаць у будучым. А вучні 2 і 3 класа з задавальненнем і азартам разгадвалі каверзныя пытанні гульні-віктарыны "У гасцях у казкі".

    Калі ты любіш чытаць - далучайся да нас!

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

Карпеня В.В., бібліятэкар


 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by