РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Карысныя канікулы і здаровы лад жыцця

30.03.2021

Карысныя канікулы і здаровы лад жыцця 

     Здаровы лад жыцця - гэты вельмі важная частка жыцця кожнага чалавека, таму вельмі важна каб з маленства дзеці вучыліся правільна арганізоўваць свой вобраз жыцця. Вельмі важна тое, што калі вучні пойдуць у дарослае жыццё ў іх было сфарміравана разуменне важнасці і неабходносці сачыць за сваім здароўем, весці карысны для сябе вобраз жыцця.

  Педагагічны калектыў Ганцавіцкай сярэдня школы імя А.П. Брынскага прыкладае шмат сіл для таго, каб нашы вучні вялі актыўны вобраз жыцця, садзейнічаюць фарміраванню навыкаў правільнага харчавання, асабістай гігіены. А ў сувязі з шырокай папулярнасцю сацыяльных сетак - тлумачаць, што папулярнае не значыць карыснае, што для аднаго добра - другому можа прынесці шкоду.

       Канікулы самы зручны час калі можна ў волю насыціцца актыўнымі відамі адпачынку. У рамках акцыі "Карысныя канікулы" вучні старэйшых класаў і настаўнікі правялі сяброўскі мачт па валейболе. Падчас гульні дзеці і дарослыя так захапіліся, што нават забылі пра час і неабходнасць весці падлік ачкоў турніра. А вось на наступны дзень у больш пашыраным складзе дружны калектыў дарослых і дзяцей накіраваўся на экскурсію ў горад Лунінец. Самым галоўным у вандроўцы стала наведванне басейна. Вучні пачатковых класаў і тыя хто дрэнна ўмее плаваць з інструктарам праводзілі занятак у малым басейне. А вось старэйшыя накіраваліся ў зал з вялікім басейнам, дзе з задавальненнем не толькі плавалі, але пад кіраўніцтвам настаўнікаў і трэнераў паспрабавалі выканаць простыя практыкаванні для прафесійных плаўцоў.

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by