РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень прафарыентацыі ў шосты школьны дзень

29.03.2021

     Кожнаму чалавеку даводзіцца выбіраць прафесію. Фінансавы стан сям’і, прыклад бацькоў – гэтыя і многія іншыя прычыны ўплываюць на прафесійны выбар дзяцей. Зрабіць яго – складаны і адказны крок у жыцці, бо ад правільнасці выбару залежыць далейшы лёс.

      Прафарыентацыя ў нашай школе арганізавана праз адукацыйны працэс, пазаўрочную і пазашкольную работу з вучнямі. Паколькі прафесію выбіраюць не імгненна, а на працягу доўга часу, прафарыентацыя вядзецца пастаянна. Яе выніковасць залежыць ад удзелу ў гэтай рабоце ўсяго калектыву і сучасных падыходаў да прафарыентацыйнай дзейнасці.

      Так традыцыйна кожную чацвёртую суботу месяца ва ўстанове адукацыі Ганцавіцкая сярэдняя школа імя А.П.Брынскага праводзяцца мерапрыемствы прафарыентацыйнага накірунку. 27 сакавіка не стала выключэннем.

         Вучні пачатковых класаў разам з класным кіраўніком Нарывончык Галінай Сргееўнай прынялі ўдзел у гульнявай праграме "Якія бываюць прафесіі". Падчас пазакласнага мерапрыемства дзеці не толькі расказвалі пра розныя прафесіі, але і паспрабавалі сябе ў ролі ўрача, пекара, будаўніка. Новым для нашых маленькіх вучняў стаў момент, што прафесіі дзеляцца на розныя тыпы "чалавек-чалавек", "чалавек-жывёлы" і г.д. Але дзеці хутка зразумелі сэнс і падрыхтаваўшы міні-праекты падзяліліся паміж сабой асаблівасцямі розных накірункаў.

     А вось вучні 9 класа наведалі УА "Ганцавіцкі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" у г.Ганцавічы. Падчас экскурсіі педагагічны калектыў установы адукацыі паведаміў пра розныя прафесіі, якія можна атрымаць пры навучанні, пра дасягненні навучэнцаў. Больш за ўсё хлапчыкам спадабалася тое, што ім не толькі паказалі сельскагаспадарчую тэхніку, але і далі паспрабаваць сябе ў ролі вадзіцеля.

ВОСЬ ТАКАЯ ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУБОТА ВЫДАЛАСЯ ДЛЯ НАШЫХ ВУЧНЯЎ 27 САКАВІКА!

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by