РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Бацькоўскі ўніверсітэт

21.03.2021

Бацькоўскі ўніверсітэт

     З мэтай павышэння педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміравання адказнага, пазітыўнага бацькоўства ва ўстанове адукацыі Ганцавіцкая сярэдняя школа імя А.П.Брынскага працягвае сваю дзейнасць праект "Бацькоўскі ўніверсітэт". Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

      Так 20 сакавіка для бацькоў вучняў 5 класа класны кіраўнік Лынша Вера Епіфанаўна правяла анлайн кансультаванне па тэме "Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці". Для вучняў 5 класа і іх бацькоў гэта тэма вельмі актуальна, так як дзеці толькі перайшлі з пачатковых класаў у сярэдняе звяно, дзе змяніліся настаўнікі і патрабаванні да ведаў і адзнакі. І як адзначыў класны кіраўнік: галоўная мэта бацькоў падтрымаць і дапамагчы сваім дзецям у гэты пераходны перыяд і зрабіць так каб вучні не страцілі жаданне вучыцца і атрымоўваць добрыя адзнакі:

     Не страчвае сваёй актуальнасці пытанне па фарміраванню навыкаў вядзення здаровага ладу жыцця ў вучняў. Так у межах праекта шостага школьнага дня "Proдвижение", настаўнік фізічнай культуры і здароўя Лынша Вера Епіфанаўна ўжо традыцыйна праводзіць заняткі па фітнес-аэробіцы для дзяўчынак 7 класа. Комплекс практыкаванняў накіраваны на агульнае ўмацаванне стану здароўя маладога пакалення. Цікава адзначыць, што на апошнім занятку да дзяўчынак далучыўся і адзіны хлопчык з 7 класа:


      А вось нашы юныя інтэлектуалы прадэманстравалі свае веды ў раённым турніры па інтэлектуальных гульнях "Што? Дзе? Калі?". Вучні 3 і 4 класаў паказалі даволі высокі ўзровень ведаў у розных галінах навук і сталі прызёрамі турніра, заняўшы 3 месца:

 Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by