РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2021

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка штогод адзначаецца свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

       Канстытуцыя засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, стала падмуркам для далейшага развіцця і росквіту нашай маладой краіны.

   Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну павагі Асноўнаму Закону нашай дзяржавы, галоўнаму фактару кансалідацыі грамадства, адзінства, захавання ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.

   Задача маладога пакалення беларусаў - шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасьці, разам рабіць усё магчымае для дабрабыту і працвітання роднага краю - МАЛОЙ РАДЗІМЫ.

     Менавіта падчас такога значнага свята ў нашай Рэспубліцы лепшыя вучні Ганцавіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел ва ўсебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". Гонар  атрымаць білет ГА "БРСМ" у святочных і афіцыйных абставінах атрымалі:

   Матуліс Паліна, вучаніца 9 класа. Паліна з'яўляецца пераможцам і прызёрам шматлікіх раённых і абласных конкурсаў па экалогіі "Сцяжынкамі Бацькаўшчыны", "Хто, калі не мы!", "Імгненні турыстычнага сезону" і іншыя, старанна вучыцца і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі

     Антановіч Ганна, вучаніца 9 класа. Ганна таксама з'яўляецца  пераможцам і прызёрам шматлікіх раённых і абласных конкурсаў па экалогіі, акрамя таго ў 2019 годзе дзяўчынка стала прызёрам заключнага рэспубліканскага этапу конкурсу маладых журналістаў "Ты, у эфіры!"

     Блінкоўскі Іван, вучань 9 класа. Іван з'яўляецца актыўным удзельнікам валанцёрскага атраду ўстановы адукацыі, з задавальненнем абараняе гонар школы на спаборніцтвах і турнірах

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

Мелехавец А.П., педагог-арганізатар

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by