РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Шосты школьны дзень. Дзень прафарыентацыі

01.03.2021

Шосты школьны дзень.

Дзень прафарыентацыі

     Ужо традыцыйна кожную чацвёртую суботу месяца ў школе праходзяць мерапрыемствы прафарыентацыйнага накірунку. Шосты школьны дзень 27 лютага не стаў выключэннем. Так, вучні першага класа, разам са сваёй настаўніцай Жыбурт Вольгай Пятроўнай, актыўна і крэатыўна правялі гульнявую праграму "Прафесія маёй матулі! Прафесія майго таты!". Дзеці і настаўніца складалі пазл, каб адгадаць прафесію, якая зашыфраваная на фотаздымку, першакласнікі расказалі кім працуюць іх бацькі і падрыхтавалі тэматычныя малюнкі і фотаздымкі. Напрыканцы пазакласнага мерапрыемтсва маленькія вучні падзяліліся самым вялікім сваім сакрэтам "Кім я стану, калі вырасту":

    А вось члены школьнага грамадскага аб'яднання "БРПА", разам з педагогам-арганізатарам Мелехавец Алёнай Пятроўнай, заняліся творчай справай. Нашы піянеры ў суботу сталі дызайнерамі-афарміцелямі: заняўшыся калектыўнай творчай справай, дзеці і настаўнік рыхтавалі святочныя паштоўкі для сваіх любімых матуль, бабуль і настаўнікаў. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавальненнем выразалі прыгожыя кветкі, лічбу "8", пасля чаго, прымяніўшы сваі дызайнерскія здольнасці, зрабілі прыгожыя аплікацыі, дапоўніўшы святочны падарунак цёплымі і шчырымі пажаданнямі:

Супрун С.В., настаўнік геаграфіі і біялогіі

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by