РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

18.02.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  Сёння ва ўстанове адукацыі Ганцавіцкая сярэдняя школа імя А.П.Брынскага прашоў Адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечны пераход»

    Для таго каб дарога ў школу, на секцыі, аб’яднанні дадатковай адукацыі і назад дамоў, сапраўды была бяспечнай, рабяты, разам з педагогам-арганізатарам Мелехавец Алёнай Пятроўнай і педагогам сацыяльным Кішко Людмілай Якаўлеўнай, успомнілі асноўныя правілы дарожнага руху.

  Людміла Якаўлеўна асаблівую ўвагу звярнула на наступны факт: «Запомніце, якімі б дарослымі вы не былі, патрэбна безумоўна выконваць галоўны абавязак пешахода – перад пераходам дарогі пераконвацца ў бяспецы пераходу, для гэтага патрэбна паглядзець налева, направа і толькі калі машын няма ці яны спыніліся, можна пачынаць пераход праезжай часткі дарогі». Акрамя таго, Алёна Пятроўна, пасля прагляду мультфільма «Азбука бяспекі», абмеркавала разам з вучнямі правілы дарожнага руху. Па выніках гутаркі настаўнікі разам з дзецьмі прыйшлі да высновы ПРА НЕАБХОДНАСЦЬ БЕЗУМОЎНА  ВЫКОНВАЦЬ ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ.

      Не меней важным стала мерапрыемтсва якое прайшло для вучняў 3-6 класаў. Для таго каб рабяты з большай адказнасцю выконвалі правілы дарожнага руху і прытрымліваліся добрых паводзін у школе і ў грамадскіх месцах, ва ўстанову адукацыі запрасілі ўчастковага інспектара міліцыі Шахрая Мікалая Аляксандравіча.

     Падчас гутаркі Мікалай Аляксандравіч, звярнуў увагу на абавязковае выкарыстанне флікераў, якія дапамагаюць зрабіць пешахода найбольш прыкметным у цёмны час сутак, правілы руху пешаходаў на пераходах, пераездах, уздоўж дарогі, перасячэнні транспартных шляхоў. Не меней важным стаў момант правілаў паводзін дзяцей і дарослых у грамадскіх месцах, правілах зносін у сацыяльных сетках. Па завяршэнні гутаркі, Мікалай Аляксандравіч, правёў з рабятамі віктарыну «Знакі дарогі, якія я ведаю. Правілы дарогі, якія я выконваю»

Супрун С.В.,

настаўнік геаграфіі і біялогіі 

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by