РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Разнастайнасць і карысць (6 школьны дзень)

07.02.2021

Разнастайнасць і карысць (6 школьны дзень)

     6 лютага 2021 года шосты школьны дзень стаў найбольш разнастайны, прадукцыйны і карысны. Так вучні 9 класа працягнулі актыўную падрыхтоўку да рэспубліканскай кантрольнай работы па біялогіі. Рабяты працавалі над рашэннем дэмаверсіі пісьмовай работы, пасля прааналізавалі заданні: правільнасць адказаў (паўната і выкарыстанне біялагічных тэрмінаў) і правільнае афармленне заданняў на бланках адказаў:

    Вучні 7 класа, разам з настаўнікам рускай мовы і літаратуры Зялёнка Наталляй Уладзіміраўнай, працягнулі цыкл дадатковых заняткаў па рускай мове. Навучэнцы працавалі над правільным напісаннем слоў-выключэнняў:

   Важны момант выхавання дзяцей - патрыятызм, які грунтуецца на памяці пра подзвіг нашых продкаў, геройскія ўчынкі дзяцей, якія адважна змагаліся з ворагам у час Вялікай Айчыннай вайны. Так члены школьнай  піянерскай дружыны "Пунцовы ветразь" прынялі актыўны ўдзел у правядзенні ўрока мужнасці "Дзень юнага героя-антыфашыста". Дзеці, разам з педагогам-арганізатарам Мелехавец Алёнай Пятроўнай, успомнілі кожны геройскі ўчынак, які здзейснілі маладыя патрыёты нашай краіны:

    Не меней важным з'яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення. Вучаніцы 5 класа і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Лынша Вера Епіфанаўна працягнулі заняткі па гімнастыцы, якія накіраваны на падрыманне фізічнай прыгажосці і ўмацавання здароўя дзяўчат. А вось хлопчыкі і вучні малодшых класаў, актыўна праводзілі час на вуліцы - зімовыя забавы вельмі цікавыя і разнастайныя:

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by