РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

ШАГ 5 "Беларуская навука: у ногу з часам"

28.01.2021

   ШАГ 5 "Беларуская навука: у ногу з часам"

     28 студзеня 2021 года ва ўстанове  адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Традыцыйна ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 8-11 класаў. Паседжанне прайшло пад назвай «Беларуская навука: у нагу з часам».

     Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі дасягненнямі беларускай навукі ў вобласці машынабудавання, энергетыкі, мікрабіялогіі, медыцыны, фармацэўтыцы і іншых абласцях. У Беларусі таксама асвойваецца энергія мірнага атама, вучоныя краіны стварылі ўласную даследчую станцыю ў Антарктыдзе, бяруць удзел у працы на Вялікім адронным калайдары. Рэспубліка нароўні з буйным дзяржавамі ўвайшла ў лік касмічных дзяржаў, што два гады таму дазволіла правесці ў Мінску Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных лётаў.

    Больш бліжэй з дасягненямі навукі вучні пазнаёміліся падчас прагляду відэасюжэта «Беларуская навука: топ 10 даследаванняў» (спасылка на відэа: https://www.youtube.com/watch?v=lALWAF7Ix44).

     У заключнай часцы паседжання Школы Актыўнага Грамадзяніна настаўнікі Святлана Валер’еўна і Валянціна Іванаўна падзяліліся цікавай інфармацыяй аб дасягненнях вучняў нашай школы ў навукова-практычных канферэнцыях «З навукай у будучыню», эколага-біялагічных конкурсах і канферэнцыях, творчых конкурсах. А вучаніца 10 класа, Мелехавец Анастасія, прадэманстравала дзіўныя эксперыменты з неньютонаўскай вадкасцю. Антановіч Ганна і Матуліс Паліна, вучаніцы 9 класа - падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў шматлікіх экалагічных праектах. (прым. аўтара: дзяўчынкі з'яўляюцца пераможцамі, прызёрамі раённых і абласных конкурсаў і канферэнцый):

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by