РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Nыдзень прадметаў гуманітарнага цыклу.

29.02.2020

З 24 па 29 лютага 2020 года прайшоў тыдзень прадметаў гуманітарнага цыклу.
У рамках тыдня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Макарэвіч Т.М., Клявец Э.І., настаўнікам рускай мовы і літаратуры Зялёнка Н.У., настаўнікамі англійскай мовы Мелехавец К.В., Cаўчык С.В., настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства падрыхтаваны і праведзены пазакласныя мерапрыемствы.
Дзень беларускай мовы. У віктарыне “Размаўляй па-беларуску” прынялі ўдзел вучні 7 класа. Мерапрыемства праведзена да Міжнароднага дня роднай мовы.
Праз разнастайныя конкурсы дзеці ўзнаўлялі веды па беларускай мове і літаратуры. У першым конкурсе  патрэбна было аднавіць апошняе слова ў адпаведнасці з рыфмоўкай верша.
У час другога конкурсу неабходна падабраць да назоўнікаў неабходныя па значэнні прыметнікі.
Паміж конкурсамі вучні чыталі выразна вершы беларускіх паэтаў.
Падчас наступнага конкурсу з пераблытаных частак прыказакнеабходна было скласці іх і растлумачыць.
Цікавым для дзяцей быў конкурс загадак.
У апошнім конкурсе вучні інсцэніравалі вершаваныя чатырохрадкоў пра камароў-таўкунчыкаў і вераб’іху з вераб’ямі. У канцы мерапрыемства праведзена гутарка пра пісьменнікаў-юбіляраў (І.Навуменка і Р. Барадуліна).
Дзеці добра адказвалі на пытанні, добра разгадвалі загадкі, праявілі кемлівасць пры складанні прыказак з частак, хутка расшыфравалі зашыфраваную прыказку, а самае гадоўнае – размаўлялі па-беларуску.
У дзень рускай мовы праведзены конкурс “Лепшы каліграф”
 У дзень замежнай мовы для вучняў 3-5 класаў праведзена гульня-віктарына “Thе ABCParty”. Каманды выконвалі займальныя заданні, устаўлялі прапушчаныя літары, збіралі словы з літар, падбіралі словы да літар, “лавілі” галосныя і зычныя літары, расшыфроўвалі крыптаграмы.
  Для вучняў 6-7 класаў  - гульня “Be Healthy andBeHappy”. Каманды вучняў 6-7 класаў выконвалі заданні па тэме “Healthy”: адказвалі на пытанні віктарыны, складалі пагаворкі, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў гульні “TheCrocodile”.
    
 
 У дзень гісторыі для знаўцаў праведзены брэйн-рынг “Мы – беларусы”, які складаўся з трох тураў “Мая Беларусь”, “Гонар нацыі”, “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтарэса да вывучэння гісторыі сваёй Айчыны.
  У дзень рускай мовы вучні 1-11 класаў удзельнічалі ў конкурсе "Лепшы каліграф". Асабліва пастаралася вучаніца 3 класа Занько Вераніка. А яшчэ рабятам спадабалася разгадванне рэбусаў у малюнках і складанне анаграм.

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by