Інфармацыйная гадзіна "Аб сябрах-таварышах А.П. Брынскага" (Музей у чамадане)
15.10.2019
15 кастрычніка вучні 1-6 класаў на інфармацыйнай гадзіне сталі наведвальнікамі школьнага “музея”.
Аб музейных экспанатах, якія змяшчаліся ў фанерным чамадане часоў Вялікай Айчыннай вайны, расказалі юныя экскурсаводы - вучаніцы 5 класа Занька Яўгенія і Юрэня Ангеліна.
Вучні школы з цікавасцю слухалі выступленне дзяўчынак, актыўна ўдзельнічалі ў выкананні заданняў экскурсаводаў, разглядалі фотаздымкі А.П.Брынскага і яго баявых таварышаў.