Аб'яднанні па інтарэсах запрашаюць
07.09.2019
Субота запрашае на аб'яднанні па інтарэсах!
4 верасня ва ўстановах адукацыі нашага раёна стартаваў Тыдзень дадатковай адукацыі. Падчас якога прайшлі цікавыя і яркія прэзентацыі, выставы, мастар-класы аб'яднанняў па інтарэсах. А ў шосты школьны дзень педагогам дадатковай адукацыі Муца Аленай Леанідаўнай быў праведзены адкрыты занятак аб'яднання «Чароўны куфэрак».
Паважаныя вучні, запрашаем вас наведваць аб'яднанні на любы густ!
Вас з нечаканасцю чакаюць педагогі на сваіх занятках аб'яднанняў: «Шашкі», «Шахматы», «Танцавальны», «ЮІД», «Вясёлыя ноткі», «Чароўны куфэрак» і інш.