РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Тыдзень пачатковых класаў

04.02.2019

З 28 студзеня па 1 лютага ў школе традыцыйна прайшоў тыдзень пачатковых класаў.

 

Тыдзень пачатковай школы  асаблівы сярод усіх прадметных тыдняў. Гэта і прыгоды, і святы, і адкрыцці, і бязмернае задаваль-ненне ад зносін і сумеснага правядзення часу. Менавіта такім атрымаўся Тыдзень пачатковых класаў у нашай школе.

 

Пра тое, як падрыхтаваць і правесці тыдзень ярка і незабыўна, настаўнікі пачатковых класаў задумаліся задоўга да яго правядзення. Прапаноў было многа, у выніку самыя цікавыя з іх увайшлі ў агульны план. Педагогі ставілі мэту не толькі найлепш арганізаваць пазакласную работу па прадметах, але і актывізаваць пазнавальную дзейнасць, павысіць цікавасць вучняў да прадметаў, якія вывучаюцца, стварыць святочную творчую атмасферу.

Лейтматывам тыдня стаў заклік “Вучыцца  з радасцю!”
      Удалае спалучэнне розных форм правядзення мерапрыемстваў дазволіла зрабіць кожны дзень асаблівым. Усе яны мелі свае прадметную накіраванасць, дэвіз. Па выніках спаборніцтва былі выяўлены пераможцы інтэлектуальных конкурсаў, самыя ўважлівыя чытачы. За дасягненні ў выкананні заданняў і конкурсных выпрабаванняў напрыканцы тыдня вучняў чакалі дыпломы і граматы.

Больш за іншых радаваліся ўзнагародам першакласнікі, бо для іх гэта першы значны поспех у вялікім школьным “плаванні”.

У першы дзень адбылося адкрыццё тыдня і была арганізавана віктарына «Каб любіць Беларусь нашу мілую» для вучняў 1-4 класаў. Кладзько А.Э. з вучнямі 1-2 класаў развучыла беларускія народныя гульні, а вучні 3-4 калсаў у гэты ж час абмеркавалі фільм-прэзентацыю «Сімвалы майго краю».

У Дзень матэматыкі адбыліся выстава малюнкаў «Ад кропкі да кропкі», гульня-падарожжа «У краіне Матэматыкі». Дзеці з захапленнем  выконвалі прапанованыя заданні, пазнаёміліся з новымі  матэматычнымі тэрмінамі і паняццямі. Лепшымі знаўцамі матэматычных рэбусаў і крыжаванак сталі першакласнік Кісялевіч Антон і вучні 4 класа Рапейка Марыя, Занька Яўгенія, Мелехавец Юрый, Шэўчык Вікторыя, Кладзько Алеся.

Шмат радасці і задавальнення даставіла ўсім прысутным наведванне прадстаўлення тэатра «Батлейка» Раеннага дома раместваў. Вучні паказалі свае  веды па гісторыі і традыцыях Калядных святаў, разважалі і знаходзілі правільныя варыянты адказаў, максімальна раскрылі свае магчымасці пры ўдзеле ў пастаноўцы казак.

У сераду Зяленка В.П. для вучняў 3-4 класаў правяла КВЗ «Цудоўны свет казкі», Нарывончык Г.С з вучнямі 1-2 класаў арганізавала гульню-віктарыну «Скарбонка беларускіх слоў». Мерапрыемствы садзейнічалі развіццю ўвагі, памяці, мыслення, творчых здольнасцей, умення працаваць індывідуальна і згуртаваным калектывам.

У конкурснай праграме “Прырода роднага краю”, якую падрыхтавала выхавацель ГПД Занька В.А., вучні ў цікавай гульнявой форме абагульнілі і замацавалі веды, якія атрымалі на вучэбных занятках «Чалавек і свет», пашырылі  свой кругагляд, развівалі кемлівасць, дапытлівасць, эстэтычны густ, а таксама камунікатыўныя здольнасці. Асабліва спадабаліся вучням экскурсія "Падарожжа па зімовым лесе" і ўдзел у акцыі “Дапаможам птушкам”. 

Выстава дзіцячай творчасці  “Твая зямля, твая Радзіма названа светла -Беларусь» прыцягнула ўвагу не толькі выхаванцаў пачатковай школы. Каля яе спыняліся і старшакласнікі, і педагогі, і бацькі. Ды і было на што паглядзець!

Нельга не расказаць пра яшчэ адзін важны дзень у раскладзе Тыдня пачатковай школы – конкурс чытальнікаў «Люблю мой край, старонку гэту». Конкурс стаў своеасаблівай “Мінутай славы”, якую на чале з Клявец А.Дз. прадставілі настаўнікі пачатковых класаў. У конкурсе прынялі ўдзел 16 вучняў. Некаторыя дзеці ўжо выступалі на сцэне, а хтосьці дэбютаваў.   Колькі ж шчырых эмоцый ад праяўлення акцёрскіх здольнасцей дзяцей! Кожны клас рыхтаваўся да мастацкага чытання вершаў загадзя: вучылі, а нават і пісалі вершы, рэпеціравалі, падбіралі музычнае суправаджэнне. Вынік – выдатныя выступленні, апладысменты, радасць ад добра зробленай калектыўнай справы і нястрымнае жаданне зноў апынуцца на сцэне.

Можна з упэўненасцю сказаць, што тыдзень прайшоў у атмасферы творчасці, супрацоўніцтва, жадання больш даведацца адно пра аднаго. Ён паказаў высокую выніковасць працы пачатковых класаў, прафесіяналізм педагагічнага калектыву, патэнцыял нашых дзяцей, якія, бясспрэчна, упішуць свае імёны ў летапіс школы і праславяць яе сваімі справамі.

    

  

 

 

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by