РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Неделя дополнительного образования

6.9.2014

З 1 верасня 2014 г. ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Ганцавіцкага раёна стартаваў Тыдзень  дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  

Самыя актыўныя і крэатыўныя вучні Ганцавіцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, што праводзіліся ў рамках тыдня. Яркай і запамінальнай падзеяй стала наведванне школы педагогамі і выхаванцамі ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці”. Сустрэча адбылася ў суботу 6 верасня.

У час майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі ДУА “Ганцавіцкі РЦДзЮТ” Зібарава Аляксея Міхайлавіча, Канановіч Таццяны Мітрафанаўны, Мініч Наталлі Анатольеўны, Гуліцкага Леаніда Чэслававіча, Бернат Ірыны Віктараўны  яблыку не было дзе ўпасці. Выраб папяровых мадэляў тэхнікі, лялек-скрутак, закладак з паперы зацікавіў не толькі вучняў і іх бацькоў. Удзельніцай майстар-класаў стала і бабуля аднаго з вучняў школы. 

Педагогамі і выхаванцамі ДУА “Ганцавіцкі РЦДзЮТ” таксама была падрыхтавана канцэртна-гульнёвая праграма. Пад кіраўніцтвам педагогаў Святланы Францаўны Муха, Ліліі Мікалаеўны Вадзюцінай,  Кацярыны Аляксандраўны Ісаевай радавалі гледачоў вакальнымі нумарамі іх выхаванцы.

Цёпла сустракалі ў Ганцавіцкай школе і выканаўцу бардаўскіх песень Князскага Алега Пятровіча. Напрыканцы сустрэчы разам з ім заспявалі ўсе гледачы.

Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі скончыўся, але набор у гурткі працягваецца.

Усіх дапытлівых, творчых, ініцыятыўных, таленавітых рабят запрашаем у гурткі!

Фотарэпартаж

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by