РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Тыдзень беларускай мовы

26.04.2018

     На перапынках вучням 5,7 класаў у межах тыдня беларускай мовы прапаноўваліся заданні займальнага характару па раздзелах беларускай мовы. Па літаратуры патрэбна было па назвах твораў прыгадаць аўтара, у вершаваных радках вызначыць мастацкія тропы.

Вельмі спадабалася вучням 5 класа працаваць з заданнямі, у якіх неабходна пераставіць або памяняць месцамі літары, каб утварыць новыя словы.

         Вучні 10 класа працавалі над крыжаванкай па вядомым ім творы У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, узнаўлялі імёны герояў рамана.

Вучні 5 класа прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве, літаратурным КВЗ. Эпіграфам былі словы: “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”.

Дзве каманды спаборнічалі ў конкурсах па адгадванні загадак, рэбусаў, прапанаваныя прыказкі дапаўнялі неабходнымі словамі. Дзеці выразна чыталі вершы, выказвалі думкі аб прачытаных радках.

Хутка справіліся з заданнем “Перакладчыкі”. З задавальненнем гулялі ў гульню “Чароўны цыферблат”. Замест лічбаў на гэтым цыферблаце стаялі літары, а лічбы размяшчаліся ўнізе. Па лічбах чыталіся імёны і прозвішчы двух народных паэтаў Беларусі.

Каманда-пераможца атрымала прызы.

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by