РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Бацькоўская субота 15 красавіка 2017 г.

15.04.2017

У шосты школьны дзень 15 красавіка 2017 г. гасцінна расчыніліся дзверы школы не толькі для вучняў, але і для іх бацькоў.

Настаўнік пачатковых класаў Кладзько Ала Эдуардаўна правяла з вучнямі гутарку “Гісторыя Вялікдзеня”, пазнаеміла з Велікоднымі сімваламі, спосабамі афарбоўкі яек. Самыя актыўныя бацькі Бруй Н.В., Рабцэвіч І.У., якія прысутнічаль на мерапрыемстве, расказалі аб традыцыях святкавання Вялікдзеня у сваіх сем’ях. Завяршылася святочнае мерапрыемства сумесным вырабам Вялікоднай кампазіцыі.

У акцыі “Дом без адзіноты” прынялі ўдзел члены пярвічных арганізацый БРПА і БРСМ. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара рабяты наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мелехаўца Івана Канстанцінавіча, састарэлых адзінокіх жыхароў вёскі Ганцавічы. Напярэдадні вялікага свята піянерамі была аказана пасільная дабрачынная дапамога аднавяскоўцам.

Педагогам-псіхолагам Кішко Л.Я. для бацькоў праведзены ўніверсітэт псіхалагічных ведаў “Сямейнае насілле”. Адбыліся наведванні сямей вучняў школы.

Паважаныя бацькі! Мы рады вас бачыць у школе не толькі ў бацькоўскі дзень. Запрашаем да актыўнага ўдзелу  ў спартыўных мерапрыемствах, традыцыйных школьных акцыях і святах!

 

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by