РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

День Конституции Республики Беларусь

15.03.2017

Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы

Дзень Канстытуцыі ў Беларусі - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Рэспубліцы штогод 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увабрала ў сябе лепшы вопыт сучаснай законатворчасці. І гэта цалкам заканамерна, так як на тэрыторыі Беларусі дзейнічала адна з першых Канстытуцый сярэднявечнай Еўропы – Статут Вялікага Княства Літоўскага. І, такім чынам, нашы продкі ўнеслі значны ўклад у развіццё дэмакратычных каштоўнасцяў у Еўропе і свеце.

“Свята, прысвечанае Дню Канстытуцыі, – гэта выдатная нагода задумацца аб сабе, аб жыцці ў нашай выдатнай краіне – Беларусі”, – сказалі вядучыя ўрачыстага мерапрыемства “Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы” Антановіч Алёна і Аляксейчык Кірыл, якое было праведзена ў гэты дзень ва ўстанове адукацыі “Ганцавіцкая сярэдняя школа”.

Нам Конституция дана,

Чтобы понять, в чем её суть.

У нас прекрасная страна,

А вместе с ней и весь наш путь!

Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі паведамленні аб Канстытуцыях, якія дзейнічалі на тэрыторыі нашай краіны ў ХХ-ХХІ стагоддзях.

Бібліятэкарам школы Локтыш Тамарай Іосіфаўнай была праведзена віктарына “Мая Радзіма - Беларусь”для вучняў 9-11 класаў, якая складалася з некалькіх тураў па веданню гісторыі, геаграфіі, культуры, этнаграфіі, прыроды, літаратуры Рэспублікі Беларусь.Добрыя веды паказалі ўсе тры каманды “Знатакі”, “Праметэі”, “Эрудыты”, але лепшай аказалася

каманда 10 класа “Эрудыты”. Удзельнікаў віктарыны падрымлівалі сваімі песнямі Дыдышка Міката, вучань 9 класа, і Новік Варвара, вучаніца 7 класа.

Свята, прысвечанае Дню Канстытуцыі, асаблівае для ўсіх тых, каму споўнілася 14 гадоў, і хто атрымаў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а значыць, стаў паўнапраўным грамадзянінам нашай краіны. Дырэктар школы Аксана Леанідаўна Караленка звярнулася да рабят: “З моманту атрымання пашпарта вы ўступаеце ў дарослае жыццё, якое адрозніваецца ад свету дзяцінства. У такім новым, дарослым жыцці вы адказваеце не толькі за сябе. У вашых руках будучыня ўсяго нашага грамадства”. Вучням, якія атрымалі пашпарты ў гэтым годзе былі ўручаны падаруначныя камплекты “Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Для ўдзельнікаў ўрачыстага мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Дзяржава – гэта мы”.

Мы ўсе хочам жыць у моцнай, квітнеючай дзяржаве, мець магчымасць годна працаваць і адпачываць, у поўнай меры рэалізоўваць свае здольнасці. Каб зрабіць Беларусь больш прагрэсіўнай, моцнай, больш дэмакратычнай і свабоднай, па-сапраўднаму вялікай дзяржавай, неабходна кожнаму беларусу прыняць удзел у яе лёсе, быць патрыётам сваёй краіны!

  

  

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by