Беларускі каляндар
18.02.2017
18 лютага 2017 г. вучні школы сталі ўдзельнікамі захапляльнай і пазнавальнай віктарыны “Беларускі каляндар”.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Макарэвіч Таццяна Мікалаеўна падрыхтавала для суботняга адпачынку школьнікаў шматлікія конкурсныя заданні, звязаныя з каляндарнымі абрадамі беларусаў.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны сталі вучні 4, 5, 7 класаў. Пераможцам стаў Высоцкі Мікіта, вучань 4 класа. Віншуем!!!