РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Вечер встречи выпускников

04.02.2017

ШКОЛА ЗАЎСЁДЫ РАДА СЯБРАМ

 Менавіта гэтыя словы можна лічыць лейтматывам урачыстай і, разам з тым, шчымліва пранікнёнай сустрэчы школьных сяброў (вучняў, настаўнікаў, выпускнікоў, ветэранаў педагагічнай працы) у Ганцавіцкай сярэдняй школе.

Школа атрымала статус сярэдняй толькі ў 1992 годзе, таму юбілейных выпускаў у ёй няшмат. Былыя выпускнікі беражліва захоўваюць памяць аб школе і, нягледзячы на неадкладныя справы, кожныя пяць гадоў збіраюцца на традыцыйны вечар сустрэчы.

Найбольш актыўнымі сёлета аказаліся выпускнікі 1997 года. З іх вуснаў прагучала шмат цёплых слоў у адрас любімых педагогаў: Высоцкай І.М., Буднік В.У., Лынша В.І., Малахавай В.С., Гулевіч С.В. і былога дырэктара школы Высоцкага М.Ф.. Вершаваныя пажаданні таксама прагучалі для настаўнікаў і вучняў школы.

Жаданымі гасцямі сустрэчы сталі кіраўнік справамі райвыканкама Н.М. Маляўка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Н.У. Здрок, старшыня Любашаўскага сельвыканкама У.М. Гардзей.. Наталля Міхайлаўна Маляўка падзялілася з прысутнымі ўспамінамі аб сваім школьным жыцці, падзякавала педагогам за адданую працу, адрасавала выпускнікам шчырыя пажаданні.

З асаблівай цеплынёй усе слухалі спакойныя і нетаропкія словы ветэранаў педагагічнай працы. Кранальным і запамінальным момантам для выпускнікоў-юбіляраў сталі іх школьныя сшыткі, якія беражліва захоўвала каля трыццаці гадоў першая настаўніца Высоцкая Ірына Мікалаеўна. Нечаканым для выпускнікоў быў відэазварот класнага кіраўніка Лынша Валянціны Іосіфаўны, у якім яна нагадала аб саіых яркіх момантах з жыцця класа. Валянціна Іосіфаўна пажадала кожнаму плёну ў працы, заставацца заўсёды маладымі і мэтанакіраванымі.

Святочны настрой сваімі выступленнямі стваралі вучні школы. Яны спявалі, танцавалі, правялі аўкцыён школьных прадметаў, далі выпускнікам магчымасць разгледзець свае школьныя фотаздымкі і ад душы пасмяяцца над запісамі ў вучнёўскіх дзённіках і сшытках.

Вялікі дзякуй ўсім, хто дапамагаў рыхтаваць і праводзіць гэтае вялікае свята, а таксама тым, хто знайшоў час і магчымасць зноў сустрэцца са сваёй школай!

Хочацца звярнуцца да ўсіх выпускнікоў Ганцавіцкай сярэдняй школы: прыходзьце на нашы сустрэчы. Настаўнікі заўсёды чакаюць вас, а школа ніколі не зачыніць перад вамі свае дзверы.

     

    

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by