РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Дзень беларускай мовы і літаратуры на прадметным тыдні

17.01.2017

Завочную экскурсіі ў музей беларускага нацыянальнага адзення наведалі вучні 6-11 класаў. У пачатку мерапрыемства дзяўчаты-экскурсаводы Каролік Карына і Лынша Ангеліна пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення і паходжання жаночага і мужчынскага адзення. Наведвальнікі даведаліся, што найвышэйшы статус сярод адзення меў кажух.

Потым дзяўчаты падрабязна спыніліся на святочным і паўсядзённым жаночым адзенні: жаночай кашулі, спадніцы, фартуху. Пояс таксама з`яўляўся значным кампанентам адзення. Далей экскурсаводы расказалі пра галаўныя ўборы жанчын, мужчын. Асаблівую ўвагу засяродзілі на тым, што дзяўчаты ў тыя часы на галаве насілі вянкі, запляталі валасы ў адну ці дзве косы.

Наступным этапам экскурсіі было знаёмства з прадметамі народнага побыту. Зацікавілі прысутных такія прадметы, як драўляны, жалезны прас, газавыя лямпы, хатні посуд і інш. Асобна Карына спынілася на ткацкай прыладзе, якая выкарыстоўвалася для вырабу паясоў.

Апошні этап – гэта знаёмства з вышыванымі ручнікамі народных майстрых. Дзеці з захапленнем разглядалі прыгожыя ўзоры. Наступным экспанатам былі тканыя ручнікі, якія прываблівалі не менш.

Вучні не спяшаліся пакідаць памяшканне музея, таму што ўбачыць прадметы народнай творчасці можна не кожны дзень, а вось ведаць пра іх павінен кожны беларус.

На тэатралізаваным прадстаўленні “Калядным вечарам” артысты-ўдзельнікі паказалі прысутным казку пра дзядзьку Цярэшку і цётку Шчодру, у ролі якіх выступілі Мелехавец Лізавета і Курэніна Карына. Потым да іх у хату завіталі каляднікі. У такія няпростыя, а, менавіта, святыя вечары ў хаце гаспадара пачынаюць адбывацца цуды.

У Шчодры знік вышываны ручнік, а ўкраў яго чорт і аднёс пану. З`явіліся зноў каляднікі і прывялі з сабой казу, якая ладна скакала, жадала гаспадыні і гаспадару дабрабыту. Чорт, выконваючы загад пан, крадзе казу, але ж потым вяртае. Не абышлося і без пеўня з ліскай.

У канцы прадстаўлення Шчодра пачаставала прысутных блінамі з печы. На развітанне артысты праспявалі беларускую народную песню “Бывайце здаровы”. Прысутныя ў зале моцнымі апладысментамі развіталіся з самадзейнымі артыстамі.

       

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by