Сувенір да Каляд
29.12.2016
29 снежня 2016 г. вучні школы прынялі ўдзел у святочнай акцыі “Сувенір да Каляд”. Рабяты наведалі ветэранаў педагагічнай працы і павіншавалі іх з надыходзячымі святамі.
Педагогі-ветэраны заўседы рады сустрэцца са школьнікамі. Не стаў выключэннем і гэты снежаньскі дзень. Рабят сустрэлі са шчырай усмешкай, добрымі ўспамінамі аб любімай школе.
Паважаныя педагогі-ветэраны працы! Жадаем моцнага здароўя, бадзерасці і аптымізму ў 2017 годзе! Спадзяемся, што сімвал новага года, зроблены рукамі дзяцей, падорыць імгненні радасці, перадасць цеплыню нашых сэрцаў!