РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Родительская суббота

19.11.2016

19 лістапада 2016 г. у школах Ганцавіцкага раёна аб’яўлены адзіным бацькоўскім днём.
Бацькі вучняў нашай школы таксама былі запрошаны ў школу і прынялі ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня.
Педагогам дадатковай адукацыі Муца А.Л. для самых творчых і крэатыўных вучняў і бацькоў праведзены майстар-клас па вырабу навагодніх упрыгожванняў. За цікавым заняткам дзве гадзіны майстар-класа праляцелі як адно імгненне. Вынікам сумеснай працы сталі навагоднія ўпрыгожванні для кожнага кабінета школы і святочнае адкрыццё “Майстэрні Дзеда Мароза”
Сур’езнай справай былі заняты настаўнікі і бацькі на пасяджэнні Савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. На Савеце разглядалася палаженне дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, праведзены прамежкавы аналіз выканвання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”.
Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у раённай гульні “Свет прыроды”, што прайшла ў РЦДЗЮТ. І хоць не перамаглі ў гульні, але з карысцю бавілі вольны час, давелаліся шмат новай інфармацыі пра жывёльны свет Беларусі.
Паважаныя бацькі, бацькоўскі дзень праводзіцца ў школе кожную трэцюю суботу месяца. Запрашаем актыўна наведваць школу не толькі ў гэты дзень, а быць пастаяннымі ўдзельнікамі школьнага жыцця дзяцей.
 

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by