Тыдзень пачатковых класаў. Дзень беларускай мовы
24.10.2016
Урачыстай лінейкай у панядзелак 24.10.2016 г. пачаўся ў школе тыдзень пачатковых класаў.
Вучні 1-4 класаў пазнаёміліся з праграмай тыдня, прынялі ўдзел у інтэлектуальных спабарніцтвах на лепшага знаўцу беларускай мовы.
Лепшыя былі вызначаны ў некалькіх намінацыях: “Самы ўважлівы” (пераможца ў конкурсе “Злаві памылку”), “Самы граматны” (пераможца ў конкурсе дыктовак), “Самы кемлівы” (пераможца ў конкурсе рэбусаў).
Кожнаму вучню ў рамках тыдня пачатковых класаў прадстаўляецца магчымасць прадэманстраваць свае веды, заваяваць узнагароды.
ЗАПРАШАЕМ ДА АКТЫЎНАГА ЎДЗЕЛУ Ў МЕРАПРЫЕМСТВАХ ТЫДНЯ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ!