РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Тыдзень роднай мовы

19.03.2016

     У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод. Больш 6 тысяч моў налічваецца ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце. Палова з іх пад пагрозай знікнення.
     Мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі, гэта мова мастацкай і навуковай літаратуры, друку, радыё, тэлебачання. Родная мова злучае людзей са сваім родам, краем, узнаўляе гісторыю народа, перадае яго духоўны скарб наступным пакаленнем.
     З нагоды гэтага свята ў школе прайшлі мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел дзеці рознага ўзросту.
    З вучнямі 10 класа настаўнік Клявец З.І. правяла “Вандроўку па родным краі”, дзе чыталі дзеці вершы беларускіх аўтараў, разгадвалі загадкі, рэбусы,праводзілі займальныя гульні.
     Па рускай мове настаўнікам Зялёнка Н.У. праведзена ралявая гульня для 5-8 класаў “ Магазин слов”, дзе вучні з задавальненнем наведвалі сапраўдны магазін з рознымі аддзеламі, куплялі ўсё неабходнае, прычым загадзя правільна напісаўшы назвы тавараў.
     Для вучняў 5-9 класаў настаўнікам Макарэвіч Т.М. праведзена літаратурна-творчая гасцёўня “Зямля бацькоў-мая зямля”. Вучні чыталі вершы, праводзіліся спаборніцтвы паміж камандамі на лепшае веданне беларускай мовы і літаратуры.
    Настаўнікі Саўчык С.В. і Мелехавец К.В. разам з вучнямі падарожнічалі па краіне англійскай мовы – праведзена захапляльнае мерапрыемства “AHappyChanceGame”.
    Напрыканцы тыдня былі падведзены вынікі Тыдня роднай мовы, дзе вучні прынялі актыўны ўдзел у выставе “Мае любімыя словы”, конкурсе “Я люблю Беларусь”, вучні перакладалі творы на рускую, беларускую, англійскую мовы.

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by