Першы дзень канікулаў
28.12.2015
Панядзелак 28 снежня стаў чарговым днём сустрэчы вучняў школы. Першы дзень зімніх канікулаў сабраў усіх, хто любіць спорт і чысціню.
Вучні 4-6 класаў правялі трэніровачную сустрэчу па футболе. Ім так патрэбна заўтра ўдача на раённых спаборніцтвах!
Кожным класам праведзена аперацыя “Утульнасць” па падрыхтоўцы школьных кабінетаў да новай вучэбнай чвэрці. У кабінетах – чысціня і парадак. Школа ззяе святочнымі агенчыкамі ў чаканні новай сустрэчы з вучнямі!
Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,
Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25, д. Ганцевичи, Ганцевичский район, Брестская область
Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by