РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Адзіны бацькоўскі дзень

19.12.2015

 19 снежня 2015 г. ў школах Ганцавіцкага раёна аб’яўлены адзіным бацькоўскім днём.

Бацькі вучняў нашай школы таксама былі запрошаны ў школу і прынялі ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня.

Педагогам дадатковай адукацыі Паўлюкевіч С.А. для самых творчых і крэатыўных вучняў і 
бацькоў праведзены майстар-клас па вырабу навагодніх упрыгожванняў “Майстэрня Дзеда Мароза”. За цікавым заняткам дзве гадзіны майстар-класа праляцелі як адно імгненне. Вынікам сумеснай працы сталі навагоднія ўпрыгожванні для кожнага кабінета школы і выстава самаробных елачак “Лясная прыгажуня”.

Самых актыўных і спартыўных вучняў з 4-6 класаў і іх бацькоў разам сабрала спартландыя. Муха М.М. падрыхтаваў гульні, эстафеты, спартыўныя забавы, якія стварылі кожнаму ўдзельніку спартландыі сонечны і бадзёры настрой.

Сур’езнай справай былі заняты настаўнікі і бацькі на пасяджэнні Савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. На Савеце разглядалася палаженне дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. З мэтай нармалізацыі ўнутрысямейных узаемаадносін вырашана матэрыялы на адну з сямей перадаць у сельвыканкам.

Паважаныя бацькі, бацькоўскі дзень праводзіцца ў школе кожны месяц. Запрашаем актыўна наведваць школу не толькі ў гэты дзень, а быць пастаяннымі ўдзельнікамі школьнага жыцця.

                              

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by