РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования 
                              "Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза                            Антона Петровича Бринского" 

 

Главная | Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Воспитательная работа | Сервисы | Сайты | ПАМЯТИ А.П. БРИНСКОГО | Беларусь помнит | Проект "ЗДОРОВАЯ ШКОЛА" | Обучение в рамках международных договоров | Родителям | Образовательный процесс | Методическая работа | ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ | Защита персональных данных | Школьное питание

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

12.12.2015

ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
 
     З 7 па 12 снежня 2015 г. у школе  праходзіў Тыдзень пачатковых класаў. У праграме Тыдня было шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў.
     7 снежня ў Дзень беларускай мовы прайшоў конкурс "Кароль і Каралева пісьма". Сярод дзяўчынак абсалютнымі пераможцамі сталі вучаніцы 2 класа Новак Ульяна, Кісялевіч Ганна. Каралём пісьма стаў Высоцкі Мікіта.
     У групе падоўжанага дня пачаткоўцы з задавальненнем пагулялі ў гульню "Падарожжа па краіне фанетыкі". Сярод другакласнікаў лепшай стала Кісялевіч Ганна, у трэцім класе перамог Высоцкі Мікіта, у чацвёртым – Матуліс Паліна.
     8 снежня - Дзень матэматыкі. Адбыўся конкурс малюнкаў "Парад лічбаў" і конкурс матэматычных рэбусаў. У гульні “Матэматычная вясёлка” пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды “Званочкі”.
     9 снежня- Дзень рускай мовы.
Дзяўчынкі і хлопчыкі спаборнічалі ў гульні “Разумнікі і Разумніцы”: разгадвалі шарады і загадкі, складалі словы і сказы. Па набранай колькасці балаў вызначана лепшая каманда. Перамаглі  нашы разумніцы!
     10 снежня ў Дзень мастацтва прайшоў майстар-клас выхавальнікаў ГПД Ціхан Л.Г., Клявец А.Д.. “Майстэрня Дзеда Мароза” па навучанню вырабаў навагодніх упрыгожванняў.
     11 снежня лютага - Дзень прыродазнаўства і гісторыі. Дзеці паўдзельнічалі ў віктарыне "Такія загадкавыя расліны", пачыталі кнігі на ваенную тэматку.
     12 снежня - Дзень Здароўя і Спорту. Прайшла любімая ўсімі спартландыя "Хуткія. Спрытныя. Смелыя". Самымі актыўнымі ўдзельнікамі спартландыі былі першакласнікі. Каманды пад кіраўніцтвам Клявец А.Д. спаборнічалі ў катанні лялек на санках, ляпілі снегавікоў і залівалі каток.  Па выніках спартландыі каманды атрымалі аднолькавую колькасць балаў. 
    Узнагароды па выніках Тыдня пачатковых класаў знойдуць сваіх уладальнікаў на школьнай лінейцы 15 снежня.

ФОТАРЭПАРТАЖ

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь     

«© Ганцевичская средняя школа имени Героя Советского Союза А.П.Бринского, 2021»
Регистрационное свидетельство № 2142021842 от 20.02.2020 

 

Телефоны: 8 (01646) 26 2 38, 26 2 39,

Адрес: 225447, ул. Гастелло, 25,  д. Ганцевичи,  Ганцевичский район, Брестская область

 Электронная почта: ganc@gancevichi.edu.by